image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
23.06.2016 / Администратор

Мір праз кнігі.

Грамадская арганізацыя “Беларускі фонд міра” працуе па некалькіх праектах і праграмах. Адна з іх «Мір праз культуру». А культура немагчыма без адукацыйных працэсаў, а значыць і без кнігі.

І менавіта ў Год культуры Навагрудскае раённае аддзяленне “Беларускага фонду міра” аказала фінансавую падтрымку ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” у папаўненні кніжнага фонду літаратуры для дзяцей. Гэта 78 экземпляраў новых, толькі што выдадзеных, з прывабнымі вокладкамі і цікавым зместам кніг для розных узроставых дзіцячых груп.

Вядома, што пісаць для дзяцей гэта вялікая адказнасць. Ад аўтара патрабуецца скласці верш, напісаць аповесць, раман так каб не пашкодзіць дзіцячаму розуму і ўспрыманню ім навакольнага свету. Для юных чытачоў Навагрудскай раённай бібліятэкі фонд міру падарыў магчымасць сустрэчы з класічнай сусветнай літаратурай і сучаснымі кнігамі. Гэта кнігі серый “Дзіцячая класіка”, “Сусветная дзіцячая бібліятэка”. Ёсць літаратура для самых маленькіх і для падлеткаў. Дзеця прадстаўляецца магчымасць адкрыць для сябе творы нашых сучаснікаў Наталлі Голубевай, Уладзіміра Кулічэнка, Людмілы Матвеевай і іншых пісьменнікаў.

Навінкамі могуць скарыстацца не толькі жыхары горада, але і вёсак, узяўшы іх у сваёй сельскай бібліятэцы праз унутрысістэмны кнігаабмен.

Дырэктар ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” І.М. Царук