image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
20.08.2018 / Администратор

Перш за ўсё – дапамога дзецям!

У рамках рэспубліканскай акцыі “Фонд міру збірае дзяцей у школу” прадстаўнікі Бялыніцкай раённай аддзялення “Беларускі фонд міру” падарылі канцылярскія прыналежнасці дзецям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і з мнагадзетных сем’яў.

– Удзел у гэтай акцыі стаў для нас традыцыйным, – адзначыла старшыня раённага аддзялення Беларускага фонда міру Таццяна Мякшына. – Сёлета мы аказалі дапамогу да новага навучальнага года 10 сем’ям.

У бялынічанкі Святланы Сідаровіч сядуць за парты сямёра дзяцей, таму такая падтрымка з боку грамадскага аб’яднання для яе сям’і вельмі дарэчы. Святлана падзяквала Беларускі фонд міру за дапамогу і шчырыя падарункі. Яе падтрымалі і іншыя сем’і, бо дапамога павінна быць патрэбнай і неабходнай!