image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace

Ленинский район г. Бобруйска

«Шчасце жыць у мірнай краіне»

Вучань 8 “Б” класа

дзярджаўнай установы адукацыі

“Сярэдняя  школа № 18 г.Бабруйска”

Пашык Дзяніс Віктаравіч

213828 г.Бабруйск,

вул.Мінская д.80 кв.119

«Шчасце жыць у мірнай краіне»

Прывітанне, мой невядомы сябар! Гэты ліст я адрасую табе. Я жыву ў адной з самых прыгожых краін свету,  на беларускай зямлі. Нельга не любіць яе, нельга ёю не ганарыцца. Яе можна толькі бясконца славіць і захапляцца. Яе трэба заўжды берагчы і ахоўваць.  Мая Радзіма-цудоўная краіна блакітных азёр, васільковых палёў, лугоў, усыпаных лубенам. Гэта месца, дзе я нарадзіўся, сказаў сваё першае слова, зрабіў першыя крокі, прачытаў першую кнігу,пачуў матуліны казкі і бабуліны калыханкі.

Як прыемна раніцай прачынацца ў бабулі ў вёсцы, бегчы басанож па расе, углядацца ў блакітнае неба, удыхаць свежае паветра, слухаць птушыныя спевы. Бачыць вакол сябе незвычайную прыгажосць. Жыць пад мірным небам і не задумвацца, што дзесьці ідзе вайна,гінуць людзі, праліваецца кроў.  Страшнае слова “ вайна” мне нават невядома. Цяжка ўявіць, колькі болю і пакут прынесла яна, колькі жыццяў забрала, колькі лёсаў пакалечыла. Вайна – гэта полымя, якое знішчае ўсё жывое на зямлі.

І раптам я чую выбухі, стрэлы, крыкі, стогны параненых, бачу  плач і слёзы дзяцей. Мне хочацца схавацца ад выбухаў. Уся зямля прапітана болем, жахам і крывёю. Я закрываю твар рукамі, некуды бягу, падаю. Мне сапраўды  становіцца страшна, я заплюшчваю вочы, каб нічога гэтага не бачыць і не чуць.

Хвіліна, другая, трэцяя… Я прачынаюся. Якое шчасце-гэта быў толькі страшны сон, а вакол мяне блізкія і родныя мне людзі. Павярнулася ў ложку сястра. На яе твары блукала ўсмешка. Нешта салодкае прыснілася ёй. Якое шчасце, што побач тата і мама! Бабуля завіхаецца на кухні, нешта смачнае рыхтуе на сняданак. У акенца заглядвае сонца. На двары  спяваюць птушкі. Над галавой- блакітнае неба, свеціць сонейка, у палях каласіцца пшаніца, у азёрах — сіняя празрыстая вада, а лугі ўсыпаны дываном рамонкаў і васількоў. Жыве і радуецца сама зямля. І гэта наша Радзіма, наша Беларусь.

Якое шчасце жыць у мірны час, у мірнай краіне, бачыць усю гэту навакольную прыгажосць! Мой невядомы сябар, беражы гэты край, беражы жыццё, мір і спакой на роднай зямлі, на ўсёй планеце. Жыві з надзеяй і з упэўненасцю ў заўтрашні дзень.

Аддзел адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска

 

Самохіна Валерыя Алегауна

вучаніца 11 “А” класа

дзяржаунай установы адукацыі

“Сярэдняя школа № 27 г. Бабруйска”

Хатні адрас: 213 828 г. Бабруйск,

вул. Кастрычніцкая, д.169, кв.59

 Шчасце жыць у мірнай краіне

Са шчырым я сэрцам малюся

За край дарагі мне і блізкі,

За сціплы народ беларускі,

За ўсіх маіх родных і блізкіх.

Я толькі прашу, я толькі прашу:

− Дай, Божа, народу майму

Міру і шчасця, здароўя і сілы,

Багатага плёну ў жыцці,

А Айчыне маёй з года ў год цвісці

І смела да мэты жаданай ісці…

Ленинский район г. Бобруйска

Малюся… А яшчэ − хоць і вельмі сорамна прызнацца − апошнім часам − баюся… Непакоюся… Непакоюся за маленькага двухгадовага браціка, што несупынна гудзіць, корпаючыся на дыване з цацачным цягніком, за маці, што старанна рыхтуе вячэру, за бацьку, што стомлены за доўгі дзень пасля працы зваліўся на канапу…  Звычайны вечар у звычайны будны дзень…  Ціха, утульна. Я корпаюся з урокамі. Заўтра кантрольная. Канец чвэрці − трэба пастарацца на бал атэстата… Бацька з матуляю глядзяць тэлевізар. Ідуць навіны. На вуліцы ціхі сакавіцкі вечар. Праз расчыненае акно сочыцца свежае марознае паветра. Вее вясною, надзеямі, шчасцем. Шчасцем простым, людскім, звычайным.

− У Мінску адбудзецца чарговая сустрэча кантактнай групы для ўрэгулявання пытанняў на Данбасе, − даносіцца заклапочаны голас дыктара з дынаміка тэлевізара. – Часовае перамір’е парушаецца кожны дзень… Гарматы б’юць па жылых кварталах Данецка… Данецкі аэрапорт зруйнаваны дашчэнту… Луганск…

Далей больш не чую. Не магу больш слухаць! Калі гэта скончыцца? Колькі ўжо можна бамбіць простых звычайных людзей? Розных і па-свойму шчаслівых дзяцей, жанчын, старых і такіх падлеткаў, як я, як мае сяброўкі-аднагодкі?! Жахліва… Як гэта магло здарыцца такое? Як гэта здарылася?! Хто вінаваты?! Жылі ціха, мірна, хадзілі на працу, у школу, у дзіцячы садок. Школы разбамбілі, на дзіцячых пляцоўках зеўраюць акопы, паўсюль валяюцца рэшткі асколкаў! І гэта не страшэннае ўчора (крывавы сорак першы), гэта крывавае сёння, цяпер, побач з намі, у суседзяў нашых на Украіне, у братоў нашых… Гэта вайна на Данбасе… Страшэнная грамадзянская бойка…

− Украінскі крызіс працягваецца… З боку ўзброеных атрадаў украінскіх сілавікоў не захоўваюцца ўмовы Мінскіх пагадненняў. Плануецца чарговая сустрэча ў нармандскім фармаце, − працягвае паведамленне ўсё той жа ўстрыважаны голас дыктара…

Людзі! Хопіць! Божа, дапамажы спыніць вар’яцтва! Ды яшчэ ў дваццаць першым стагоддзі!  Гэта пасля рэвалюцыі сямнаццатага года, пасля грамадзянскай вайны ў дваццатыя, пасля пакут Вялікай Айчыннай?! Што ж з таго часу нічога не змянілася? Не можа быць… Не можа быць! Не веру! Не хачу верыць!..

Маці паслала ў краму па хлеб. Ужо сцямнела. Іду, гледзячы на першыя зоркі ў цёмным вясновым небе… Спадзяюся! На зоркі, на бяздоннае неба, на сябе, на сваіх родных і блізкіх, на цябе, на мяне, на сваіх сябровак! Не будзе чорным неба над маёй Беларуссю, не будзе слёз і пакут простых звычайных беларусаў, не будзе гора ў маёй сям’і! Не будзе вайны!

Малюся,

                 малюся,

                                  малюся…

Ленинский район г. Бобруйска