image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace

Кличевский район

Шчасце жыць у мірнай краіне

Аўтар: Шамаль Любоў Уладзіміраўна,
вучаніца 8 класа

213913, агр. Дзмітраўка, вул. Саўгасная, дом 3,

Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць

Настаўнік: Лях Наталля Анатольеўна

Дзмітраўка, 2016

                                                                 Якое шчасце —
Жыць на белым свеце,
Піць водар траў і цішыню бароў,
Твар падстаўляць пад чабаровы вецер
I мець сям’ю, работу і сяброў!

                                                                  Якое шчасце —
Жыць зусім звычайна:
Браць кнігі з перапоўненых паліц,
I наліваць вадой крынічнай чайнік,
I ў садзе лісце прэлае паліць!
Рыгор Барадулін

Якое шчасце жыць у мірнай краіне! 

Кожную раніцу я іду ў школу і захапляюся навакольнай прыгажосцю. Зімой наша вёска выглядае казачнай: усё вакол спавіта дзівосным бялюткім абрусам, на дрэвах незвычайныя ледзяныя, быццам дыяментавыя,  упрыгожванні. Сонца яшчэ толькі-толькі прачынаецца, быццам неахвотна выплывае з-за дрэў, і ружовая пяшчотная чырвань разліваецца па-над вёскай. Гэтага моманту нібы чакаюць дрэвы, кусты. Яны падхопліваюць гэту чырвань, тысячы маленькіх сонцаў адбіваюцца ва ўсім наваколлі, і казачна прыгожая вёска сустракае свой новы світанак. І я, нібы маленькая прынцэса, іду ў школу ў гэтай казачнай прыгажосці.

Вясной мяне ўражваюць гукі. Кожны дзень у вясновы аркестр дабаўляюцца новыя мелодыі. Спачатку яшчэ ў канцы зімы нясмела абвяшчае аб заканчэнні халоднага ўладарства зімы сінічка. Міне не так многа часу, як звон ручайкоў заглушыць усе звычайныя гукі. Потым да гэтага звону далучаюцца радасныя галасы птушак, якія вярнуліся з выраю, і іх гоман з кожным днём набывае сілу і ўпэўненасць у непераможнасці вясны.

Летам наша Дзмітраўка  сустракае ўсіх сакавітымі вішнямі.  Адна з нашых вуліц так і называцца – Вішнёвая. Практычна ў кожным двары, каля кожнай хаты растуць у нас вішні і чарэшні. Кожны год радуюць  добрым ураджаем сваіх гаспадароў гэтыя стройныя  дрэўцы. Працягнеш руку да іх галін – і цэлая жменя такога духмянага смакоцця твая.

Золатам кляновага лісця радуе восень. Усе колеры збірае гэта чараўніца ў свой букет: залатыя лісты дрэў, стракатыя дываны астраў у палісадніках, чырвонашчокія яблыкі ў садах.

Шчасце! Кожная хвіліна майго існавання напоўнена ім, бо жыву я ў мірнай краіне. Але так бавае не заўсёды…

Жыхары невялічкіх вёсачак нашага раёна Вязень і Сялец, напэўна, да вайны таксама былі шчаслівымі. Цёплае сонейка сагравала іх, родная зямелька ўзнагароджвала сваімі дарункамі за цяжкую працу, вясновы дождж нёс прахалоду, лагодны ветрык прыносіў цікавыя сны. Жылі ў гэтых вёсках звычайныя людзі, не героі і не асілкі. Але вайна ўварвалася ў мірнае жыццё нечакана і бязлітасна. У жніўні 1942 года карнікі расстралялі жыхароў гэтых вёсачак: старых і малых, жанчын, дзяцей – а хаты спалілі. 140 чалавек навечна засталіся апошнімі іх жахарамі – лёс гэтых вёсак паўтарыў лёс Хатыні.

Кличевский район 1

Якімі былі гэтыя людзі, што бязвінна загінулі ў ваенным полымі? Аб чым марылі дзеткі, якія так і не наглядзеліся на гэтае прыгожае блакітнае неба маёй Радзімы? Пра што яны думалі, калі бачылі ў гэтым блакітным небе варожыя самалёты, чулі не спевы птушак, а выбухі і аўтаматныя чэргі? Хіба гэтым людзям не хацелася жыць пад мірным небам?

Сэрца сціскаецца ад болю, калі чытаю радкі на мемарыяльным камені:

Той скрываўлены ранак быў чорны ад горкага дыму,

І дрыжэла зямля ад смяротнага стогну ахвяр.

Боль пякучы ў сэрцах стрымайце, беражыце Радзіму.

Каб ніколі не выбыхнуў новы ваенны пажар!

Ведаю, што вельмі цяжкай цаной дасталася нашым людзям перамога. Мой прадзед Счыслёнак Іван Прохаравіч быў салдатам, удзельнічаў у баях за радзіму. За мужнасць і адвагу ён быў узнагароджаны медалямі, ордэнам Вялікай Айчыннай вайны I ступені. Партрэт майго прадзеда знаходзіцца ў нашым школьным музеі побач з партрэтамі іншых маіх аднавяскоўцаў, што змагаліся за свабоду , за наша права жыць у мірнай краіне, быць шчаслівымі. І мы ганарымся іх подзвігам, іх заваёвамі, свята захоўваем памяць пра гэта. Кличевский район

Мы не маем маральнага права забыць пра ваенныя ліхалецці, каб не паўтарылася зноў бяда. І трывогай напаўняецца сэрца, калі адчуваю мамін клопат пра цёцю Любу, якая жыве на Украіне. На жаль, не ўсе з той мінулай вайны вынеслі ўрокі. Зусім побач, у нашых суседзяў ужо каторы год ідзе вайна. Гінуць людзі, плачуць маці па забітых дзецях. Ніяк не могуць скласці зброю тыя, якія калісьці былі братамі, разам жылі і працавалі, былі шчаслівыя пад мірным небам. А цяпер?

На Новы год людзі загадваюць самыя свае запаветныя жаданні. Я таксама загадала. Адно. Самае запаветнае. І калі яно збудзецца, збудуцца і сотні другіх, не такіх важных. Я падзялюся з вамі сваім жаданнем:

— Я хачу жыць у мірнай краіне.