image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace

Ленинский район г. Могилева

Шчасце жыць у мірнай краіне

Выканаў вучань 9 “ А “ класа

ДУА “Сярэдняя школа № 45

г. Магілёва”

Лунькоў Антон Аляксеевіч,

які пражывае па адрасе:

вул. Якубоўскага,

д. 82, кв. 164,

2012026, г. Магілёў

Шчасце жыць у мірнай краіне

У пакоі цішыня. Ледзь чутна стукае ў вокны дробны дожджык. Можа, штосьці спявае на сваёй, аднаму яму вядомай мове? У тон дожджыку падцягвае сваю мелодыю ветрык, быццам закалыхваючы ўвесь свет на начны сон…

Цішыня. Спакой. Можна адпачыць пасля напружаных Алімпійскіх дзён моладзі Магілёўскай вобласці па валейболе. Трэці вынік. Выйшлі на рэспубліку. Прыемна, хаця можна было б і лепш.

Лёгкая стома ахапіла цела, а вось думкі не засынаюць..

…Апошні мяч ледзь узяў…

…Каб своечасова падскочыў Андрэй…

…Шкада, што прайгралі “Лакаматыву”…

…Трэба яшчэ больш трэніравацца…

…А як жа вучоба?..

…А раптам я стану Алімпійскім чэмпіёнам, як тады складзецца жыццё?..

…Ці змагу?..

…А мама? Яна і тады будзе за мяне перажываць?..

І раптам прыйшла думка: а што, калі аднойчы скончыцца цішыня і спакой і нехта возьме на сябе “нахабства” вырашаць лёс маёй краіны, а заадно і мой лёс, лёс маіх бацькоў і сяброў? Камусьці ж патрэбна было, каб трапіў пад абстрэл Данецк, каб мірныя жыхары Украіны на доўгія месяцы “перабраліся” ў падвалы і бамбасховішчы, каб ад жудасных звестак 2015 года людзі ва ўсім свеце пасылалі пракляцце забойцам…

“Снарад трапіў у трамвайны прыпынак у Ленінскім раёне Данецка. Загінулі 13 чалавек, дзясяткі атрымалі раненні…”

“11 загінула, больш за 40 паранена: у Дэбальцава жорсткія баі, у Вуглягорску асколкамі снарада забіта дзіця…”

А сёння:

“На Данецкім накірунку застаецца напружаная абстаноўка ў раёне Данецкага аэрапорта і Горлаўкі…”

“Каля Вопытнага, Аўдзееўкі і Песак баявікі прымянілі стралковую зброю, крупнакаліберныя кулямёты і гранатамёты, а ў раёне Песак зафіксаваны два снайперскія абстрэлы…”

“Турцыя адкрыла агонь па авіябазе на поўначы Сірыі…”

“У Сірыі зноў адбыўся крывавы тэракт. Загінулі восем чалавек…”

“У Грэцыі масавыя пратэсты…”

“Колькасць ахвяр тэрактаў у Дамаску і Хомсе павялічылася да 170 чалавек…”

Мільёны бежанцаў па ўсім свеце не знаходзяць сабе прытулак…

Перад вачамі выразна паўсталі дзеці, якія не могуць заснуць у цёплым чыстым ложку. Не могуць у любы момант схадзіць у магазін і купіць сабе любімыя прысмакі і ласункі. Святам для людзей у такіх краінах з’яўляецца чарговая калона з гуманітарным грузам элементарных побытавых рэчаў і мінімальным наборам харчавання.

Многім ужо не пазнаць матчынай пяшчоты і падтрымкі.

Сон як рукой зняло. Не магу, а галоўнае, не хачу ўсё гэта ўявіць. Амаль 15 гадоў жыву на гэтым свеце, а яшчэ ні разу не бачыў свой дом без ежы, ні разу не быў у сітуацыі, калі няма чаго апрануць і абуць або няма дзе спаць. Толькі і памятаю, як часам магу павярцець носам: маўляў, не падабаецца.

Усё часцей пасля сусветных навін разумею, што я, мае бацькі, родныя і сябры, усе тыя, хто жыве ў Беларусі, — самыя шчаслівыя, бо бачым над сабой мірнае блакітнае неба. Мы шчаслівыя толькі ад таго, што чуем вакол сябе гукі прыроды і сучасныя мелодыі, а не выбухі і пахавальныя маршы. Мы смяемся, танцуем, займаемся спортам. Гадзінамі праседжваем за камп’ютарам, “змагаючыся з віртуальнымі ворагамі”. Марым пра дасканалыя смартфоны і апошнія мадэлі планшэтаў і ноўтбукаў… Так, мне, як і ўсім беларусам, пашанцавала больш, чым каму. Чаму?

А сапраўды, чаму беларусам сёння жывецца мірна і спакойна? Можа, таму, што за гэты мір, спакой і цішыню беларусы ўжо спаўна заплацілі сваёй шматвяковай нядоляй, часам жорсткай, крывавай? ( Вось дзе і спатрэбіліся веды па гісторыі Беларусі!) Але ж і  іншыя краіны таксама шмат чаго перажылі. Напэўна, усё прасцей. Мы захавалі сваю гістарычную памяць. Мы помнім усё, што адбывалася з нашай зямлёй, помнім для таго, каб ніколі больш не паўтарыліся жудасныя моманты гісторыі. Такі наказ пакінулі нам вязні Бухенвальда. Так наказвалі мае прадзядуля і прабабуля, перажыўшы вайну, сваім дзецям, а тыя – маім бацькам.

Помнім, усё помнім! І нават тое, што першымі ніколі не ішлі вайной на другіх, помнячы біблейскае: “Не забі!” Ды і як можна забіць сабе роўных? Саміх сябе?

А як можна разбурыць прыгажосць, якую самі стварылі сваімі рукамі? Данецк, Луганск… Бабуля часта ўспамінае, як з братамі ў маладосці наведвала Данецк – якая там была прыгажосць! Дзядуля да гэтага часу памятае працу на шахтах… Столькі сіл нашы продкі аддалі мірнай працы пасля заканчэння самай жудаснай і, як тады здавалася, самай апошняй вайны ў свеце: пабудавалі цудоўныя гарады, заводы, прадпрыемствы, спартыўныя аб’екты, светлыя і ўтульныя дамы, агульнаадукацыйныя школы і школы мастацтваў, Лядовыя палацы і іншае. Хочаш спявай, хочаш малюй, плавай, гуляй у хакей, футбол, валейбол, прыгай з парашутам, лятай на паветраным шары — толькі жыві ў міры і згодзе. Жыві спакойна, не хаваючыся, не ўздрыгваючы ад выбухаў.

Магчымасць не чуць выбухі гармат, не хавацца ў бамбасховішчах, не дрыжаць ад холаду і не глядзець галоднымі вачыма на ежу, любавацца прыгажосцю роднага краю далі нам нашы продкі, даюць сёння звычайныя людзі працы, беларусы, “мірныя людзі, шчыра адданыя роднай зямлі”, якія жывуць у “працавітай, вольнай сям’і”.

І я ганаруся тым, што я беларус, што жыву пад сонечным блакітным небам, выхоўваюся ў шчаслівай мірнай сям’і і краіне. Люблю сваіх бацькоў, родных і тых, хто побач. Люблю за ўсё, што маю. За тое, што хутка змагу паехаць на спаборніцтвы ў Смаленск, да расіян – братоў беларусаў. Люблю за тое, што маю магчымасць ажыццявіць сваю мару – стаць трэнерам зборнай Беларусі па валейболе ( смела, але…). Я мару і веру ў свае мары, таму што жыву ў мірнай краіне. Гэта мірная краіна, мая радзіма, гасцінна адкрывае дзверы ва ўсе свае цудоўныя куточкі. За апошнія гады разам з камандай я аб’ездзіў шмат гарадоў, і кожны пакінуў пра сябе добры ўспамін, захапіў сваёй гісторыяй і непадобнасцю да іншых, даў веру і ўпэўненасць у сябе. Брэсцкая крэпасць…Мужнасць, непераможнасць звычайных людзей. Хіба я магу быць іншым? Хіба калі-небудзь змагу дазволiць розным “нелюдзям” загубіць ўсё тое, што прыносіць задавальненне і шчасце людзям маёй краіны?

Толькі шчаслівая мірная зямля можа наладзіць такія цудоўныя фестывалі, як “Славянскі базар”, “Магутны Божа”, “Залаты шлягер” і іншыя, прыняць гасцей на чэмпіянаце свету па хакеі, нарадзіць выдатных людзей і праславіцца сваёй працавітасцю, шчодрасцю, гасціннасцю, таленавітасцю:

Гатовы ўсё аддаць –

І тым багаты,

Мы беларусы,

Мы – народ такі.

Не стамлюся паўтараць, што мне пашчасціла нарадзіцца менавіта на беларускай зямлі. Пашчасціла любавацца і захапляцца беларускімі краявідамі і спакойна, не баючыся тэрактаў, падарожнічаць па сваіх родных сцежках.

Я шчаслівы падлетак, бо магу спакойна вучыцца і займацца валейболам. І менавіта аб гэтым гаварыў многа год назад маёй маці мой цёзка прадзядуля: “Вучыцеся пець і танцаваць, а працаваць гора навучыць”. Спадзяюся, што працаваць мяне навучыць не гора, а жаданне аддаць даніну павагі ўсім тым, хто дапамог мне вырасці ў шчасці і міры, а таксама  імкненне быць падобным на свайго бацьку, які атрымаў ганаровае званне “Лепшы па прафесіі” за 2015 год у Ленінскім раёне горада Магілёва. Атрымаў дзякуючы таму, што ўсё сваё жыццё прысвяціў працы на карысць людзям. А дапамагаў яму ў гэтым мір і спакой у нашай краіне. Праца будзе і маёй падзякай роднай зямлі, якую я разам са сваім дзевяцігадовым братам (а ён ужо і зараз марыць будаваць прыгожыя дамы!) змагу зрабіць яшчэ лепей, прыгажэй і шчаслівей. І тады мая мірная краіна будзе шчыра ўсміхацца кожнаму, хто яе наведае або пачуе пра яе.

Цішыня. Спакой. Утульнасць і цеплыня. Дожджык закалыхвае на начны сон. Заўтра будзе новы дзень, новыя перамогі, чэмпіянат горада па валейболе, абласныя спаборніцтвы: у свеце цішыня, спакой і мір.

Ленинский район г. Могилева

 

Климова Валерия Витальевна,

учащаяся 5 «Б» класса

государственного учреждения образования

«Гимназия №3 г. Могилева»

Домашний адрес:

212008, г. Могилев, ул. Криулина,

д. 43, кв. 83

Как часто мальчишки рисуют войну!

А вы видели, какими красками они это делают? Чаще всего черной – цвета сгоревших домов, гари и копоти, цвета смерти. Еще серой – цвета бесконечных взорванных дорог и полей, цвета грязных бинтов, усталых лиц солдат и простых людей, которые оказались в плену войны. А еще красной − цвета крови и огня, который сжигает все на своем пути. И еще  болотной – цвета танков и снарядов, цвета солдатских шинелей.

Вы слышали звуки войны? Надеюсь, нет, потому что они ужасные: плач детей и матерей, стоны раненых солдат, оглушительные взрывы снарядов…

А как ужасно пахнет война! Гарью и дымом, потом и кровью, а еще − ненавистью, злом и страхом.

В любой стране война выглядит одинаково: горят дома и земля, умирают люди, везде голод и плач…

У мира совсем другие краски  и совсем другие звуки!

Мир раскрашен во все цвета радуги, во все цвета счастья.

У счастья, как и у радуги, есть красный цвет, но совсем не такой, как у войны. Красный цвет мира − это цвет любви, цвет спелой клубники и смородины, цвет распускающихся на клумбах роз и маргариток.

Оранжевым цветом мира раскрашены сочные мандарины и персики, рыжий кот, урчащий под окном, и, конечно же, закат солнца.

У счастья может быть и желтый цвет – цвет мимозы, которую ты даришь маме на 8-е марта,  цвет солнца, которое дарит тепло и радость жизни всем, цвет одуванчиков, из которых плетут венки и варят необычное варенье, цвет колосков в поле, заботливо выращенных людьми.

А как много зелени у счастья и мира! Это и зеленые просторы любимой страны, и зеленый кузнечик, мирно стрекочущий в деревне у бабушки, и зеленые глаза моей мамы, не знающие всех ужасов войны.

В палитре счастья так много голубого, моего самого любимого цвета – цвета мирного неба над головой, цвета королевской хвостатой бабочки, порхающей между колокольчиками, цвета  луны, освещающей тихую мирную ночь.

И синего у счастья много: необъятные морские глубины, открытые для путешествий, и синий кит на дне морском, овсянка, та самая «птица счастья», о которой в песне поется, синий шарик с бантиком на новогодней елке.

Лавандовые поля во Франции, парк глициний в Японии, цветущие кусты сирени в Беларуси, все это – оттенки фиолетового счастья.

И это только семь цветов радуги! На самом деле, если соединить их все вместе, то получится удивительно прекрасная картина мира и счастья!

А звуки мира! Они чудесны: пение птиц поутру, журчание лесного ручейка, шелест листочков на деревьях от легкого дуновения ветерка, детский смех.

И пахнет мир совсем не так, как война! Мир пахнет теплым хлебом, цветущими полями и садами, скошенной травой… Мир пахнет свободой и счастьем.

А чтобы увидеть эту картину счастья, услышать его звуки и почувствовать ароматы, нужно жить в спокойной и мирной стране, такой, как наша Беларусь.

Я счастлива жить в мирной стране! Счастлива дружить, расти, учиться, заниматься любимыми увлечениями − музыкой, танцами, спортом. За это счастье я и мои друзья должны быть  благодарны многим людям.

Наши прадеды победили в Великой Отечественной войне, принесли мир и покой не только белорусской земле, но и всей Европе. За годы Великой Отечественной войны погибло около трех миллионов жителей Беларуси, были разрушены 209 городов, сожжены 9 200 деревень, уничтожены более 100 тысяч предприятий, 8 800 школ, 400 тысяч человек были угнаны в Германию, в том числе – 25 тысяч детей. Согласитесь, это слишком дорогая цена  за мир и покой на земле.

Наши деды восстанавливали разрушенные войной города и села, строили фабрики и заводы, школы и детские сады, кинотеатры и стадионы, чтобы каждый житель нашей страны почувствовал себя еще счастливее.

Наши мамы и папы учат нас ценить все то, что мы имеем: родную природу, труд людей, дружбу, человеческие отношения, мирное небо над головой.

А я научу своих детей любить  Родину, заботиться о близких, видеть и ценить счастливый мир во всех цветах радуги.