Асаблівым клопатам і ўвагай у гэтыя зімовыя дні міратворцамі акружаны ветэраны, інваліды, адзінокія грамадзяне.
З падарункамі і цёплымі, шчырымі віншаваннямі і пажаданнямі яны завіталі да 16 пастаяльцаў Велікарыцкай бальніцы сястрынскага догляду разам з Дзедам Марозам і Снягуркай.
Да віншаванняў далучыліся старшыня Маларыцкай раеннай арганізацыi грамадскага аб’яднання “Беларускi фонд мiру” Людміла Бурштын, члены атрада “Міратворцы” Школы міру Макранскай СШ (кіраўнік Валянціна Літвін) і іх бацькі, раённага аддзялення Брэсцкай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” Алег Якубчык, багачынны прыходаў Маларыцкай царкоўнай акругі протаіерэй Віктар Паляціла.
Свае музычныя віншаванні пастаяльцам бальніцы сястрынскага догляду таксама падарыў і вакальны ансамбль “Рытчанка” (кіраўнік Таццяна Рубель) філіяла “Велікарыцкі сельскі Дом культуры” Маларыцкага раённага цэнтра культуры. Разам з навагоднімі падарункамі ўсе яны падарылі пажылым людзям цеплыню сваіх сэрцаў, святочны настрой, выказалі бязмерную падзяку за наша мірнае неба, шчаслівую будучыню, за шматгадовую і старанную працу на карысць нашай Радзімы.
Ад імя ўсяго калектыву ўстановы аховы здароўя шчырую падзяку гасцям за віншаванні і падарункі выказала старшая медсястра-загадчыца Галіна Палішчук.
Па матэрыялах раенных СМІ