Людміла Бурштын, старшыня Маларыцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларусі фонд міру”, шчыра павіншавала сям’ю Валянціны і Пятра Лямачкаў з Міжнародных днём сям’і, пажадалі ва ўсім поспеху, здзяйснення задуманага, уручылі падарункі і кветкі. Да віншаванняў далучыліся і бібліятэкары.
Да Міжнароднага Дня сям’і ў чытальнай зале аддзела абслугоўвання дзіцячага чытача раённай бібліятэкі прайшла тэматычная сустрэча “Дружная сям’я: бібліятэка, кніга, я”. Яе падрыхтавалі і правялі бібліятэкары Таццяна Крысіна, Ала Карабейка, Ксенія Стрэха і Таццяна Сацюк. На мерапрыемства была запрошана сям’я бацькоў-выхавальнікаў Валянціны і Пятра Лямачкаў з дзесяццю дзецьмі з дзіцячага дома сямейнага тыпу, якi з гонарам носiць ганаровы статус “Школа мiру”.
Бібліятэкары з дзецьмі правялі гульнёвую праграму, размежавалі дрэнныя і добрыя парады ад казачных герояў, паразважалі аб неабходнасці займацца фізічнай зарадкай і аб карысці водных працэдур. Шмат пазітыўных эмоцый выклікала з’яўленне казачных персанажаў Лісы Алісы і Чабурашкі, а таксама прагляд казкі “Новыя прыгоды доктара Айбаліта”, якую падрыхтаваў лялечны тэатр “Усмешка”.
Кветкі і падарункі ад Беларускага фонду міру атрымалі прыёмныя сем’і, якія жывуць на тэрыторыі Гвазніцкага сельсавета.
Людміла Віктараўна павіншавала прыёмных маці Людмілу Бегеза і Галіну Пракапук, якія прыйшлі на сустрэчу ў сельвыканкам, і пажадала міру і дабрабыту сем’ям, уручыла кветкі і прысмакі бацькам і іх дзеткам, а таксама перадала словы віншаванняў і падарункі сям’і Віктара і Вікторыі Сілюк, якія, на жаль, не змаглі прыехаць на сустрэчу.
Па матэрыялах СМІ