image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
11.12.2023 / Администратор

Інклюзіўны фестываль дзіцячай творчасці “Немагчымае магчыма” прайшоў у мінулую пятніцу ў ГДК Маларыты

Фестываль прымеркаваны да Міжнароднага дня інвалідаў.

Ініцыятарам і аргані­затарам яго правядзення стаў Ма­ларыцкі раённы цэнтр карэк­цый­на-развіццёвага навучання і рэа­білітацыі.  Дэвізам мерапрыемства былі выбраны словы: кожнае дзіця – асаблівае, усе дзеці – роўныя!

Дапамогу ў правядзенні мерапрыемства аказалі актывісты і члены раённай арганізацыя “Беларускі фонд міру”, члены клуба ЮНЕСКА “Гагарынцы” раённай гімназіі, а таксама кансервавагароднінасушыльны камбінат, натарыяльная кантора Маларыцкага раёна, раённы камітэт грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, вучні сярэдняй школы №1 і Замшанскай базавай школы.

Перад пачаткам фестывалю ў фае гарадскога Дома культуры дзяцей чакала інтэрактыўная пляцоўка “Карабель дабрыні”.  Кожны за  напісанае пажаданне атрымліваў салодкі прыз.

Шмат цікавасці выклікала і выстава работ дэкаратыўна-прыкладной творчасці, падрыхтаваная  аддзяленнем  сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Маларыцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Не засталася па-за ўвагай і выстава творчасці раённага этапу абласнога конкурсу “Усе прафесіі важныя”. На ёй дэманстраваліся лепшыя работы, выкананыя дзецьмі з інваліднасцю і асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Пэўны “ажыятаж” назіраўся і ля інтэрак­тыўнай пляцоўкі “Аквагрым”, арганіза­ванай вучнямі мастацкага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў.

Перад пачаткам канцэртнай праграмы да прысутных у зале звярнуліся член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Тамара Шатлікава, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аляксандр Пятручык, а таксама благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі, настаяцель храма Мікалая Цудатворца райцэнтра, протаіерэй Віктар Паляціла.

Запамінальным стаў канцэрт фестывалю. На сцэне былі прадстаўлены 12 разнастайных нумароў, якія дэманстравалі, што і дзецям з інваліднасцю і асаблівас­цямі псіхафізічнага развіцця  падуладны многія віды дзейнасці.

Шмат станоўчых эмоцый выклікала калек­цыя адзення, прадстаўленая аб’яд­наннем па інтарэсах “Юны дызайнер” Маларыцкага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Пад апладысменты прысутных старшыня Маларыцкай раеннай арганізацыі грамацкага абъяднання “Беларускі фонд міру” Людміла Бурштын уручыла падарункі дзецям.

Фестываль, які аб’яднаў сэрцы, пера­канаў, што складаныя жыццёвыя сітуацыі не перашкаджаюць праяўляць сябе праз творчасць.

  Па матэрыялам Маларыцкай раеннай газеты «Голас часу».