Гэты радок – з верша «Вёсачка» юнай паэтэсы Вольгі Друшчыц, пераможца раённага і абласнога этапаў Рэспублiканскага конкурса «Мiр у душы – мiр у краiне!», вучаніцы Старасельскай сярэдняй школы Жабiнкаўскага раёна.
Дарэчы, верш Вольгі надрукаваны ў кнiзе «Краiна мiру», выдадзенай па вынiках дадзенага Конкурсу:
У самым маленькiм раёне краiны
Ёсць весачка з назвай Старое Сяло,
Дзе блiзкiя сэрцу i сквер гаманлiвы,
I кожнае хаткi ў акенцы святло.
Тут ёсць iнтэрнэт, тут прагрэс працвiтае,
Але нi на што нельга мне прамяняць
Хацiн стары шэраг, дзе сонца сядае,
I ў хустках бабулькi ля плота стаяць.
Тут купал з акенца вiдаць зiхатлiвы:
Царква на свiтанку ў ружовым святле.
Ля кожнае брамы – арэхi цi слiвы,
Антонаўкі спеюць у апошнiм цяпле.
Магчыма, падобны радкi мае будуць
Да соцен такiх жа лiрычных радкоў.
На сэрцы ж маiм яны край намалююць,
Куды я заўсёды вярнуся дамоў.
Гэты верш з’яўляецца вiзiтнай карткай Старасельскай сярэдняй школы, што размешчана ў самым маленькiм раёне Брестчыны.
Навогул, верш Вольгі “Вёсачка” – не першы, на які звярнулі ўвагу члены журы Конкурса. Так, у 2018 годзе верш “Мая Радзiма» увайшоў у зборнiк «Дзецi за мір», выдадзены па выніках Рэспубліканскага конкурса “Шчасце жыць у мірнай краіне!”. Таксама яе творы часта друкуюцца на старонках раённай газеты «Сельская праўда».
Дыплом Беларускага фонда мiру, сертыфiкат удзельнiка Рэспублiканскага конкурса «Мiр у душы – мiр у краiне» і памятны падарунак ад Беларускага фонда мiру ўручыла юнай паэтэсе старшыня праўлення Беларускага фонда мiру Л.М.Раманюк на ўрачыстым мерапрыемстве у Старасельскай сярэдняй школе з нагоды прысваення ўстанове статуса «Школа мiру».
Настаунiкi гэтай школы шмат увагi ўдзяляюць грамадска- патрыятычнаму выхаванню моладзі. Вучнi разам з педагогамі дапамагаюць ветэранам, адзiнокiм людзям, удзельнiчаюць у добраўпарадкаваннi помнiкаў, воiнскіх захаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, вядуць пашуковую работу, удзельнічаюць у творчых мерапрыемствах. Гэта работа садзейнічае выхаванню сапраўдных патрыётаў і такіх юных талентаў, як Вольга Друшчыц.
Госці на ўрачыстым мерапрыемстве (а гэта член Савета Рэспублікі, старшыня праўлення Жабiнкаўскай раённай арганізацыі ГА «Беларускi фонд мiру» Шалтанюк Анатоль Вiтальевiч, начальнік аддзела адукацыi Жабiнкаўскага райвыканкама Бурко Галiна Сцяпанаўна, настаяцель храма Свяцiцеля Мiкалая Чудатворца ў аграгарадку Азяты святар Вадзiм Лiтвiнюк) прынялі ў атрад міратворцаў вучняў, што паказалі лепшыя вынікі ў вучобе і актыўна удзельнічаюць у грамадска-палітычным жыцці школы і рэгіёна, а таксама ўручылі дырэктару школы пасведчання аб прысваенні ўстанове ганаровага звання “Школа міру”.
Алена Зінкевіч,
дырэктар Старасельскай сярэдняй школы – Школы міру