image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
31.08.2022 / Администратор

Напрыканцы мінулага тыдня адбылася справаздачна-выбарчая канференцыя Пружанскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру”.

Удзел у канферэнцыі прыняла старшыня праўлення Брэсцкага абласнога аддзялення  “Беларускі фонд міру” Лідзія Раманюк.

Як заўсёды на такога рода мерапрыемтсвах спачатку праводзяцца ўстаноўленыя пратаколам арганізацыйныя моманты. Але цікавяць не яны, а справаздача лідэра, ацэнка работы і інтрыга, ці выберуць новага, альбо давераць і далей дзеючаму несці даволі значную, але такую пачэсную грамадскую нагрузку.

А яшчэ цікава, каго ж узнагародзяць, хто самы актыўны і дзейсны міратворац.

Мікалай Кудравец прадаставіў справаздачу праўлення раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міра” аб рабоце за пяцігадовы перыяд і задачах актыва Фонда міру раёна па ўдасканаленні работы на перспектыву.

Мікалай Пятровіч падрабязна расказаў аб значнай рабоце, якая была праведзена на працягу пяці гадоў па падтрымцы таленавітай моладзі, аказанні матэрыяльнай дапамогі найбольш неабароненай частцы насельніцтва, шэфству над ветэранамі вайны і працы, удзельнічанні ў іншых дабрачынных мерапрыемствах. Менавіта гэта дазваляюць рашаць глабальныя дзяржаўныя задачы, у тым ліку звязаныя з сацыяльнай абаронай непрацаздольных і малазабяспечаных сямей і грамадзян.

— Важна памятаць, што дабрачыннасць – гэта, ў першую чаргу, культура саміх людзей, а не сабраныя імі грошы. Не важна колькі вы аддалі на добрыя справы, важней тое, што вы ўнутрана разумееце неабходнасць гэтай справы, – зазначыў Мікалай Пятровіч.

Дакладчык зрабіў справаздачу добрых спраў за кожны год дзейнасці арганізацыі.  А наперадзе – яшчэ мноства работы і задумак. У тым ліку адкрыцце Школ міра ў раене, рэалізацыя праекта “У страі заўжды, у памяці навечна”.

31.08.2

На мерапрыемстве Руслан Супрыновіч, актывіст раённай арганізацыі, агучыў зварот да працоўных калектываў і жыхароў раёна “За мір і згоду ў кожным доме, у кожнай сям’і, у беларускім грамадстве, у кожнай краіне”.

Шчырым і пранікнёным было выступленне Лідзіі Раманюк. У ім Лідзія Мікалаеўна зрабіла акцэнт на той ролі, якую адыгрывае Беларускі фонд міру ў жыцці жыхароў раёна. Яна ўручыла граматы дырэктару санаторыя “Ружанскі” Уладзіміру Карпечкіну, старшай медсястры Брэсцкай абласной псіхіятрычнай бальніцы “Магілёўцы” Таццяне Анісені, а таксама выказала словы падзякі за дасягненні па рэалізацыі дабрачынных і міратворчых мерапрыемстваў і ўручыла Ганаровую грамату Беларускага фонда міру старшыні раённай арганіазацыі Мікалаю Кудраўцу.

Новым старшынёй раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” абраны Руслан Супрыновіч.

 

Па матэрыялах галаўнога рэдактара газеты “Раённыя  буднi

Віктара Ільюшчанкі