image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
07.05.2018 / Администратор

Памiж памяццю i гicторыяй

У Год малой радзімы пры фінансавай падтрымцы Кобрынскага праўлення ГА “Беларускі фонд міру” выдаецца кніга Ніны Марчук “Паміж памяццю і гісторыяй”.

Кожны куток кобрынскай зямлі дыхае гісторыяй, кожнае паселішча захоўвае ў сябе мноства таямніц і загадак, разгадваць якія – занятак складаны, але цікавы. Кажуць, археолагам спех без патрэбы. Але гісторыкам і краязнаўцам варта спяшацца. Дастаць на паверхню ўсё тое, што захоўваецца пад спудам невядомасці, трэба ўжо сёння, бо яно можа знікнуць назаўжды разам з тымі, хто хоць нешта памятае аб падзеях амаль стагадовай даўніны.

Кніга Ніны Марчук “Паміж памяццю і гісторыяй” – гэта вялікая праца краязнаўцы, які не можа ўседзець на месцы і супакоіцца, пакуль не выцягне на свет і не раскрые ўсе гістарычныя таямніцы. Матэрыялы аўтара ў кнізе размеркаваны па такіх раздзелах як, напрыклад, Царкоўнае краязнаўства Берасцейшчыны,

Малавядомыя і вядомыя людзі Берасцейшчыны, Жыць і помніць. Вёскі Кобрыншчыны і Гісторыі свайго часу.

Малавядомыя старонкі гісторыі Кобрыншчыны і некаторых куточкаў Берасцейшчыны зацікавяць чытачоў рознага ўзросту – ад школьнікаў да людзей, убеленых сівізной.

Берагчы гiсторыю для нашчадкау – адна з галоуных задач у дзейнасцi Беларускага фонду мiру. Кобрынская районая арганiзацiя Беларускага фонду мiру, сваiм рашэннем выдаць кнiгу у Год малой радзiмы, унясе дастойны уклад у выканенне гэтай задачы.