image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
25.07.2023 / Администратор

Памятная сустрэча у музеі «Палацык» у Пружанах

Місія, з якой прыехала ў Пружаны у дзень 590-годдзя горада Лідзія Раманюк, старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру, была дабрачынная і высакародная: у цэнтральнай райбальніцы адкрылі тры палаты для стацыянарнага лячэння ветэранаў вайны і працы.

Акрамя гэтага, Чакалі Лідзію Раманюк і ў Пружанскім палацыку: у той дзень у фонды музея госця перадала фотаздымкі, звязанныя з гістарычнымі падзеямі Пружанскага раёна. Вядома, што Лідзія Мiкалаевна даволі доўгі час сваёй прафесійнай дзейнасці прысвяціла нашаму рэгіёну — працавала сакратаром Пружанскага райкама кампартыі. Дырэктар Пружанскага палацыка Ангеліна Маруфенка падзякавала за падарунак і запэўніла, што фотаздымкі зоймуць дастойнае месца ў экспазіцыях музея.

Журналістаў таксама напаткала асабліва прыемная навіна. Праўленнем абласнога аддзялення ГА «Беларускі фонд міру» было прынята рашэнне ўзнагародзіць рэдакцыю газеты «Раённыя будні» Ганаровай граматай Беларускага фонда міру і грашовым сертыфікатам, а галоўнага рэдактара  Вiктара  Iльюшчэнка – Падзякай.

У сваім звароце Лідзія Раманюк выказала ўпэўненасць, што супрацоўніцтва паміж рэдакцыяй і раённай арганізацыяй ГА «Беларускі фонд міру» будзе працягвацца і ўдасканальвацца.

Па матэрыялах  газеты «Раенныя буднi»