image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
22.06.2023 / Администратор

Піянерскі касцёр дружбы

20 чэрвеня у гарадскім парку Маларыты было шмат дзяцей. Тут раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі сумесна з аддзелам па адукацыі, сектарам культруры, аддзелам па наздвычайных сітуацыях райвыканкама  і спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школай алімпійскага рэзерву Маларыцкага раёна для членаў піянерскіх дружын устаноў адукацыі праводзіў Дзень піянерскага кастра.

Мерапрыемства праходзіла ў рамках Тыдня моладзі і было прымеркавана да Года міру і стварэння.

21.06.2

Падчас урачыстага адкрыцця выступіла старшыня Маларыцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” Л.В. Бурштын. Пасля хвіліны маўчання і ўскладання кветах да памятнага знака ў гонар 40-годдзя вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пачаліся спаборніцтвы.  Кожнай камандзе-ўдзельніцы неабходна было прайсці  12 тэматычных пляцовак: “Гістарычная”, “Інтэлектуальная”, “Творчая”, “Дружба”, “Спартыўная”, “Школа бяспекі”, “Танцавальная”… Падчас наведвання кожнай iз удзельнікау неабходна было прадэманстраваць веды па гісторыі піянерыі, ведання яе сімвалаў, рытуалаў, традыцый, праявіць фантазію, вынослівасць. Паспяховасці і хуткасці выканання прапанаваных заданняў спадарожнічалі  ўзаемападтрымка, спрыт, вытрымка, згуртаванасць каманды.

Кульмінацыяй мерапрыемства стала запальванне пад апладысменты піянерскага кастра. Удзельнікі ля вогнішча спявалі песні, танцавалі.

Затым усе прысутныя  на Дні піянерскага кастра дружна накіравалаліся на заключную, 13 тэматычную,  пляцоўку “Патрыятычная” ў раённую гімназію. Тут спачатку дырэктар раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Ала Шабогіна падвяла вынікі мерапрыемства. Журы вырашыла не  вызначаць пераможцу і прызёраў спаборніцтва, паколькі ўсе каманды-ўдзельніцы паказалі выдатныя вынікі і набралі амаль аднолькавую колькасць балаў. Таму кожная каманда была ўзнагароджана граматай як лепшая ў той ці іншай намінацыі.

У актавай зале раённай гімназіі для піянераў былі арганізаваны дзве тэматычныя выставы, прымеркаваныя да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.  Загадчыца аддзела абслугоўвання дзіцячага чытача раённай бібліятэкі Таццяна Крысіна запрасіла на выставу “Не пойдзе з памяці вайна”. Бібліятэкар пазнаёміла з кнігамі пра Другую сусветную вайну, у якіх пра яе ўспамінаюць тыя, хто перажыў ліхалецце ў дзіцячым узросце, расказала пра стварэнне кнігі “Ніколі не забудзем”, пра пошукавую работу піянераў розных гадоў, а таксама  прадэманстравала прэзентацыю “Іх імёнамі названы вуліцы горада”.

З цікавасцю слухалася выступленне пракурора раёна Фёдара Міховіча. Ён расказаў, што ў красавіку 2021 года Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь была ўзбуджана крымінальная справа па факце генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Мэта яе – захаваць памяць пра лёс мірных грамадзян Беларусі, у тым ліку ‒ жыхароў нашага раёна. За гады Другой сусветнай вайны Маларытчына страціла каля 5 тысяч мірных жыхароў. У Германію было вывезена 3677 чалавек, на франтах і ў партызанскіх атрадах загінула каля 1260 чалавек. Падчас карных аперацый, праведзеных фашыстамі на тэрыторыі Маларыцкага раёна,  было дашчэнту спалена некалькі вёсак, з іх адна – Зялёныя Буды – не адрадзілася.

21.06.3

Мікалай  НАВУМЧЫК

На здымках: падчас Дня піянерскага кастра

Фота аўтара