Жанчыны-міратворцы паўдзельнічалі ў дыялогавай пляцоўкі «Роля жанчыны ў сучасным грамадстве».
Што хвалюе сучасных жанчын, пра каго іх клопаты, на чый адрас словы падтрымкі? Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўвалі прадстаўніцы Столінскай раённых арганізацый Беларускага фонду міру, Беларускага саюза жанчын і прафсаюза дзяржаўных устаноў у ходзе дыялогавай пляцоўкі «Роля жанчыны ў сучасным грамадстве».
Як адзначыла старшыня раённай арганізацыі Беларускага фонду міру Святлана Васільеўна Піво, сёлета грамадскаму аб’яднанню спаўняецца 60 гадоў. Але не толькі юбілей у цэнтры ўвагі, шмат мерапрыемстваў па ініцыятыве Беларускага фонда міру праводзіцца і пад эгідай Года народнага адзінства.
Яшчэ адной тэмай, якая цяпер на слыху, стала зацвярджэнне новага дзяржаўнага свята 17 верасня – Дня народнага адзінства.
Жанчыны выказвалі свае меркаванні па гэтай тэме, дзяліся думкамі. Актыўныя прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва гаварылі і пра пытанні гендэрнай палітыкі, сямейных адносін, праблемы мнагадзетных сем’яў, захаванне здароўя, а таксама пра жанчын-лідараў.
Дыялог атрымаўся насычаным, цікавым і карысным.