Словы падзякі і падарункі ад міратворцаў атрымала Маларыцкая раенная бiблiятэка ў гонар 80-гадовага юбілея ўстановы.
Храм кнігі, сховішча шматвекавой мудрасці, крыніца ведаў, аптэка для душы, калыска навукі… Усе гэтыя вызначэнні адносяцца да бібліятэкі, якая аб’ядноўвае людзей розных пакаленняў, з разнастайнымі інтарэсамі і мастацкімі густамі. На хвалях гісторыі ўнікальны карабель, імя якому Маларыцкая раённая бібліятэка, плыве ўжо на працягу 80 гадоў, напоўненых дзіўнымі гісторыямі, мільёнамі прачытаных старонак, шматлікімі мерапрыемствамі, сустрэчамі з цікавымі людзьмі. У гонар юбілейнай даты 10 верасня ў Маларыцкім раённым цэнтры культуры было арганізавана мерапрыемства «Бібліятэка. Юбілей. Працяг будзе…»
– Маларыцкая раённая бібліятэка не проста сховішча кніг, – адзначыла намеснік старшыні Маларыцкага раённага выканаўчага камітэта Галіна Стасюк. – Гэта сапраўдны цэнтр культуры і асветы, жывая прастора, дзе сустракаюцца людзі, нараджаюцца ідэі і адбываюцца адкрыцці.
Да віншаванняў таксама далучыліся дырэктар Брэсцкай абласной бібліятэкі імя Максіма Горкага Алена Стрыжэвіч, загадчык сектара культуры Маларыцкага раённага выканаўчага камітэта Наталля Філіповіч. Яны адзначылі, што бібліятэка заўсёды была і застаецца сапраўдным цэнтрам духоўнасці, асветніцтва і культуры нашага краю. Дзякуючы прафесійнасці, адданасці справе і душэўнаму цяплу бібліятэкараў, установа стала месцам прыцягнення для людзей розных пакаленняў.
Былы дырэктар Маларыцкай ЦБС Надзея Курдзюк, доктар педагагічных навук прафесар кафедры лінгвістычных дысцыплін Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта Марыя Жыгалава, благачынны цэркваў Маларыцкай акругі протаіерэй Віктар Паляціла, кандыдат гістарычных навук, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства Олтушскай СШ Кацярына Алесік, мясцовы паэт Генадзь Мішчук, старшыня Маларыцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру» Людміла Бурштын, актыўныя чытачы бібліятэкі Сафія Якубчык і Вольга Шахава гаварылі аб тым, што для многіх жыхароў раёна бібліятэка даўно стала другім домам, куды прыходзяць не толькі па кнігу, але і па добрае слова, параду, разумную гаворку. Яны пажадалі кніжнаму дому росквіту і даўгалецця, каб кожны дзень прыносіў радасць ад працы, а таксама – творчага натхнення, новых цікавых праектаў і нязгаснага аптымізму, рэгулярнага папаўнення бібліятэчнага фонду, шматлікіх новых чытачоў. Лепшыя бібліятэкары раёна былі адзначаны ўзнагародамі.
Старшыня Маларыцкай раеннай арганiзацы грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру» Людміла Бурштын таксама выказала словы падзякi калектыву Маларыцкай раеннай бiблiятэкi за удзел у мiратворчай дзейнасцi арганiзацыi i выхаваннi мiратворцау горада и района. Людмiла Вiктаравна уручыла ад фонду мiру сэртыфiкат на умацаванне матырыальнай базы установы культуры Маларыцкага района.
Падчас юбілейнага мерапрыемства ўганароўвалі тых, хто сваёй штодзённай працай рупіўся за бібліятэку, працягваў закладзеныя традыцыі, павышаў імідж установы.
Не забыліся арганізатары ўрачыстасці і пра сваіх самых актыўных чытачоў.
80 гадоў – 80 кніжных тамоў. У іх ёсць старонкі радасці і выпрабаванняў, раздзелы сумных паражэнняў і радасных перамог… А самая дзіўная асаблівасць гэтай кнігі ў тым, што яе апошняя старонка не напісана: яна пакуль пустая. Яе ўжо заўтра напішуць сённяшнія бібліятэкары. Няхай 80-гадовы юбілей Маларыцкай ЦБС стане не фіналам, а толькі тлускай коскай у гісторыі развіцця ўстановы.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: Фота аўтара.