image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
21.07.2021 / Администратор

Утульна, як дома

У неўралагічным аддзяленні Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бальніцы з’явілася палата для ветэранаў вайны і парцы.

Яна абсталявана з дапамогай раённай арганізацыі Беларускага фонду міру, пра што сведчыць спецыяльная таблічка на дзвярах палаты.

Старшыня Івацэвіцкай раённай арганізацыі Беларускага фонду міру Аляксандр Велікаселец перадаў у палату новы плазменны тэлевізар і адзначыў, што дапамога ўстанове аказана ў рамках акцыі “Наша ўвага ветэранам вайны і працы”.

Дарэчы, у мінулым годзе такая палата была абсталяваная ў тэрапеўтычным аддзяленні. Пры дапамозе Івацэвіцкай раённай арганізацыі Беларускага фонду міру набылі шафу, тумбачку і сучасны тэлевізар, яшчэ адзін тэлевізар быў перададзены Целяхаснкай бальніцы. У такіх палатах ёсць усё, каб ветэрану было камфортна знаходзіцца, пакуль яму аказваецца кваліфікаваная дапамога. У планах – дапамога Косаўскай бальніцы.

Галоўны ўрач Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бальніцы Васілій Юзэфовіч дзякаваў Беларускаму фонду міру, што ўладкаванне для ветэранаў утульных, камфартабельных палат, стала магчымым.

Плюсы абсталяванай палаты ўжо ацанілі тыя, хто знаходзіцца тут на лячэнні:

– Такія ўмовы – бы на курорце! Вельмі зручна, што ў палаце ёсць усё неабходнае – халадзільнік, тэлевізар. Усё пад рукой! А якое стаўленне – усё ветлівая, уважлівыя. Асобны пункт – харчаванне. Звыш усякіх пахвал! Вельмі смачна! Лічу, што тут сапраўды створаны ўсе ўмовы, каб хворыя хутчэй адчувалі сябе лепш і выздараўлівалі, – дзеліцца думкамі Анатолій Касянік з в. Магіліцы.

Аляксандр Велікаселец падкрэсліў, што гэты праект стаў рэальным дзякуючы ўзносам, якія ўнеслі працоўныя калектывы і падзякаваў усім за неабыякавасць, бо ў добрых справах маленькай дапамогі не бывае.

Ганна Ільяшэвіч, фота Валерыя Міскевіча.