image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
18.08.2017 / Администратор

Фестываль творчай моладзі “Пад белымі крыламі” збiрае сяброў

Адной з самых яскравых падзей ліпеня на Будакашалёўшчыне стаў 15 юбілейны фестываль творчай моладзі “Пад белымі крыламі”, праведзены пры фінансавай падтрымцы Гомельскага абласнога аб’яднання “Беларускі фонд міра”.

На гэты раз яго ўдзельнікамі сталі юныя спевакі і танцоры з Мінскай і Магілёўскай абласцей, а таксама адзінаццаці раёнаў Гомельшчыны.

Амаль паўтары сотні таленавітых юнакоў і дзяўчат выйшлі на сцэну, каб паказаць сваё вакальнае і харэаграфічнае майстэрства, волю да перамогі і творчую індывідуальнасць. Акрамя канкурсантаў, на адкрытай пляцоўцы выступілі госці фестывалю: фіналіст дзіцячага “Еўрабачання-2015” Руслан Асланаў і ўдзельніцы праекта “Голас. Дзеці” Хелена Мерааі і Маша Ерахавец.

У выніку Гран-пры ў намінацыі “Эстрадная песня” прысудзілі Ангеліне Васілеўскай і Мікіце Белько з Мінску. У намінацыі «Народна-сцэнічны танец» дыплом першай ступені атрымалі выхаванцы Уваравіцкага цэнтра дзіцячай творчасці, удзельнікі ўзорнага ансамбля танца «Мілавіца». Адразу ў дзвюх намінацыях – “Народная песня” і “Эстрадная песня” – стала дыпламанткай другой і трэццяй ступеняў адпаведна Вольга Серафімовіч. Добра выступілі вакалісты Валерыя Міхаленка ў намінацыі “Народная песня”, а таксама Караліна Сергачова і Яўген Купцоў у намінацыі “Эстрадная песня”, атрымаўшы дыпломы трэццяй ступені. Напрыканцы свята па добрай традыцыі спецыяльным прызам журы была ўзнагарождана Караліна Сергачова.

Буда-Кошелевская районная газета «Авангард»