image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
14.06.2019 / Администратор

Грамадскія аб’яднанні – дзецям!

Кожны чалавек ведае, як выглядае батут, але не ўсе людзі разумеюць, наколькі батут можа быць карысным для фізічнага стану дзіцяці і для яго здароўя.

Аднак карысць батута заключаецца не ў тым, каб даставіць задавальненне, выдатна правесці час, адпачыць і пагуляць на батуце. Калі казаць з медыцынскай пункту гледжання, то батут з’яўляецца комплексам для аздараўлення самога арганізма, а таксама асобных груп цягліц.

Усе заняткi на батуце адбываюцца ў гульнявой форме і спрыяюць умацаванню цягліц. Заняткi на батуце паляпшаюць каардынацыю рухаў дзіцяці, развівае цягавітасць, рэакцыю і умацоўвае мышцы. Пры занятках спортам у дзяцей паляпшаецца гемадынаміка, а таксама вылучаецца эндарфін і сератанін, што паляпшае настрой, павышае апетыт і дапамагаюць супрацьстаяць стоме.

Менавіта таму Іўеўская раённая арганізацыя Беларускага фонду міру вырашыла зрабіць падарунак для выхаванцаў летніх аздараўленчых лагераў: праспансаваць прыезд батутнага атракцыёну. Батуты пацешаць школьнікаў на працягу лагернай змены ў Юрацішкаўскім яслях-садзе-сярэдняй школе, Бабровіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе, Лелюкінскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе і ў Іўеўскім яслях-садзе-пачатковай школе.

З матэрыялаў ivyenews.by