image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
10.07.2018 / Администратор

Алея бэзу ў Лідзе

Гроденскае абласное аддяленне грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” сумесна з Дзяржаўнай навучнай установай “Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” далучылася да акцыі “Бэз Пабеды – сад міру”.

Прыгожыя суквецці розных адценняў будуць радаваць вучняў і педагогаў СШ № 1, а прыемны саладкавата-рэзкі водар залунае ў паветры паўсюль, а напярэдадні Дня Перамогі да рукатворнага салюта дадасца яшчэ і салют прыродны – бэз цвіце менавіта ў маі… Аднак гэта будзе не раней, чым праз некалькі год: дваццаць аднаму маладому саджанцу селекцыйнага бэзу патрэбны час. Дрэўцы школе перадало Лідскае раённае аддзяленне ГА “Беларускі фонд міру”.

– Алея бэзу менавіта каля сцен першай школы закладзена невыпадкова, – распавёў старшыня раённага аддзялення “Беларускага фонду міру” Віктар Міранцоў. – У гэтай школе вучылася нямала камсамольцаў-падпольшчыкаў, і іх подзвіг працягвае жыць у добрых справах сённяшняга пакалення. Навучэнцы і педагогі навучальнай установы актыўна прымаюць удзел ва ўсіх міратворчых мерапрыемствах. І алея бэзу – наша ім за гэта падзяка.

У школе вялікая ўвага надаецца патрыятычнаму выхаванню. У 2013 годзе былі адкрыты кадэцкія класы. За гэты час іх скончылі каля 100 юнакоў і дзяўчат. Адна з выпускніц СШ № 1 – Валерыя Кучынская – з’яўляецца камандзірам 1-га ўзвода Інстытута пагранічнай службы. Разам са сваімі таварышамі лідчанка прымала ўдзел у парадзе ў Дзень Незалежнасці ў Мінску.

“Беларусскі фонд міру” выказвае шчырыя словы падзакі Дзяржаўнай навучнай установе “Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” за прадстаўленыя саджанцы селекцыйнага бэзу.