Міратворцы Гродзеншчыны i Беларусі сумесна з Полацкім раённым выканаўчым камітэтам правёў духоўна-патрыятычную акцыю “Памяццю і смуткам мір пераможа вайну”.
Яна была прысвечана 80-ай гадавіне пачатку Другой Сусветнай вайны і 60-годдзю стварэння Беларускага фонду міру. У акцыі прынялі ўдзел міратворцы Гродзеншчыны, вучні з ўсіх абласцей рэспублікі і Мінска. Гродзенскую вобласць прадстаўлялі вучні сярэдняй школы №5 г. Смаргоні і сярэдняй школы №2 г. Смаргоні, а таксама вучні з г. Астраўца.
Ключавым момантам праграмы акцыі стаў мітынг на мемарыяльным комплексе “Урочышча Пяскі”. На гэтым месцы ў гады Другой Сусветнай вайны нацысты знішчылі больш 40 тысяч савецкіх грамадзян: пленных чырвонаармейцаў, вязняў гетта, жыхароў Полацка і навакольных вёсак. Прысутныя даведаліся пра гісторыю гэтага месца, гісторыю стварэння Мемарыяла. Дзякуючы намаганням арганізатараў, вучні змаглі адчуць наступствы трагедыі генацыду беларускага народу ў гады вайны. “Урочышча Пяскі”— гэта сведчанне той страшнай трагедыі, забываць пра якую мы не маем права.
Пасля мерапрыемства юных міратворцаў чакала аглядная экскурсія “Полацк – старажытнейшы горад Беларусі”, вечар дружбы “Маладосць. Адзінства. Сяброўства”. На наступны дзень вучні наведалі цікавыя экскурсіі: Музей беларускага кнігадрукавання і музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора.
Вучні ўдзячны арганізатарам акцыі за магчымасць пабываць у Полацку і прыняць удзел у дадзеным мерапрыемстве.
Паводле матэрыялу Кудаш Н. С.