image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
28.08.2019 / Администратор

Беларускi фонд мiру ýдзельнiчае у Свіслацкім кірмашы

Некалi дзён таму Свіслаччына адзначыла два галоўных святы – Свіслацкі кірмаш і раённыя Дажынкі. Добрая традыцыя святкавання кірмашу была адроджана ў 2013 годзе ў рамках праекта “Супрацоўніцтва і культурны дыялог гарадоў Укмерге і Свіслач” i праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва “Латвія – Літва – Беларусь”.

У гэтам годзе кiрмаш быý aб’яднаны з Дажынкамі. Гэта ўборачная кампанія для аграрыяў раёна была больш удалай, чым леташняя. Супрацьпаставіўшы прыродным катаклізмам вялікую працавітасць, вопыт, самаадданасць і веру ў лепшы зыход, яны ўсё ж здолелі дамагчыся нядрэнных вынікаў у вытворчасці, таму герояў жніва было вырашана ýзнагародзiць, да чаго далучыýся i Беларускi фонд мiру.

Адкрыў рэгіянальнае свята старшыня раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Анішчык.Ад імя райвыканкама Уладзімір Сяргеевіч шчыра павітаў прысутных і павіншаваў з нагоды такога значнага для нашага раёна мерапрыемства.

Цырымонія ўзнагароджання герояў жніва пачалася з уручэння каравая, прыгатаванага з мукі новага ўраджаю. З новым хлебам павіншаваў усіх прысутных і азнаёміў з вынікамі ўборачнай кампаніі першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Андрэй Грыцкевіч:

Віншаванні з нагоды завяршэння жніва гучалі ў гэты святочны дзень і ад старшыні раённага Савета дэпутатаў Віктара Суботкі, галоўнага спецыяліста Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў галін прамысловасці «Белпрафмаш» Надзеі Сцяпуры, старшыні райкама Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Анатолія Клімчука і першага сакратара раённага камітэта ГА БРСМ Марыны Рудомінай.

На сцэну галоўнай пляцоўкі гарадскога парку запрашаліся лепшыя з лепшых. Пад бурныя апладысменты гледачоў перадавікі ўборачнай кампаніі прымалі заслужаныя ўзнагароды за самаадданую працу.  Не застаýся ў баку i Беларускi фонд мiру: вадзіцель СУП «Ханчыцы-Нёман» Аляксандр Чурак быý узнагароджан ад раённай арганізацыі Фонду мiру.

Здзівіла сваёй відовішчнасцю конкурсная праграма «Вальс кветак». Арганізацыі раёна, у тым лiку i Беларускi фонд мiру, прыняўшыя ўдзел у ёй, усебакова раскрылі свае творчыя здольнасці. Пятнаццаць канкурсантаў спаборнічалі ў намінацыях «Лепшая прэзентацыя», «Самая яркая кветка», «Арыгінальнасць касцюма», «Самая арыгінальная кветка» і «Міс сімпатый гледачоў».

Удзельнікі і пераможцы атрымалі свае ўзнагароды на галоўнай сцэне свята з рук старшыні райвыканкама Уладзіміра Анішчыка, а пераможцы конкурсу «Лепшы дажыначны падворак” атрымалі падарункі ад Беларускага фонду міру.