image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
01.01.2019 / Администратор

Дабрачынная навагодняя ёлка прайшла ў Астраўцэ

Ужо стала добрай традыцыяй кожны год арганізоўваць дабрачынную навагоднюю ёлку. 27 снежня кінаканцэртная зала “Астравец” сабрала ў сваіх сценах каля 100 дзетак з Астраўца і раёна, каб падарыць ім незабыўную казку.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі раённая арганізацыя Беларускага фонду міра, астравецкі райвыканкам, астравецкая раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” і раённы аддзел адукацыі,.

Адкрылі дабрачынную ёлку для дзяцей-інвалідаў і рабят, якія засталіся без апекі бацькоў, старшыня раённай арганізацыі Беларускага фонду міра А.С. Сухадольская намеснік старшыні райвыканкама В.З. Свіла, старшыня раённай арганізацыі “Белая Русь” В.І. Дземеш, начальнік аддзела адукацыі В.В. Млечка, і загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў І.І. Стэх. Усе госці павіншавалі дзяцей з надыходзячым Новым годам.

А выхаванцы цэнтра пазашкольнай работы падрыхтавалі хлопчыкам і дзяўчынкам цудоўную праграму з песнямі, карагодамі і казкамі. Дзед Мароз са Снягурачкай, якія таксама завіталі на свята, запрасілі малышоў на парад навагодніх касцюмаў, вершаў і песняў. Лісы, ваўкі, дыназаўры, Бэтманы, сняжынкі – якіх касцюмаў толькі не было! Дзеці дэманстравалі свае ўборы і расказвалі навагоднія вершы.

Пасля ранішніка хлопчыкаў і дзяўчынак чакаў салодкі стол, падрыхтаваны раённай арганізацыяй “Белая Русь”. Акрамя таго, усе атрымалі сувеніры ад Беларускага фонду міра I салодкія падарункі, прадастаўленыя аддзелам адукацыі, і.

Свята атрымалася! Гарэзлівыя хлопчыкі і дзяўчынкі вярталіся са свята з радасным настроем!