image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
04.08.2019 / Администратор

Дабрачыннасць – добрая справа

Сучасная тэхніка з’явіліся ў дзіцячай паліклініцы Лідскай ЦРБ. Новае абсталяванне ўстанове аховы здароўя перадаў старшыня раённага аддзялення Беларускага фонду міру Віктар Міранцоў.

– Наш фонд даўно супрацоўнічае з цэнтральнай раённай бальніцай і аказвае пасільную дапамогу па многіх напрамках. З падарункамі мы пабывалі ўжо ў розных яе аддзяленнях, паліклініках, а цяпер чарга падышла і да дзіцячай паліклінікі нашага горада – сказаў Віктар Канстанцінавіч.

– Дзякуючы ўвазе і дапамозе раённага аддзялення Беларускага фонду міру ў прышчэпачным кабінеце з’явіўся вялікі ёмісты халадзільнік для захоўвання вакцын. У працэдурны кабінет набыты небулайзер, з дапамогай якога маленькім дзеткам можна будзе аказваць неадкладную дапамогу пры захворванні органаў дыхання. У афтальмалагічны кабінет набылі афтальмаскоп, прызначаны для абследавання вачэй, – пракаментаваў загадчык дзіцячай паліклінікай Сяргей Рак.

Па словах Віктара Канстанцінавіча, Беларускі фонд міру працягне супрацоўніцтва з Лідскай ЦРБ. Ёсць планы перад пачаткам навучальнага года правесці акцыю «Збяром дзяцей у школу» і аказаць дапамогу шматдзетным сем’ям у набыцці пісьмовых прылад. Традыцыйна ў верасні Беларускі фонд міру правядзе акцыю «Дзень міру», у рамках якой будзе ўшаноўваць маці ў радзільным аддзяленні. Маладыя мамы атрымаюць матэрыяльную дапамогу і падарункі.

– Усё лепшае дзецям. Здаровыя дзеці – залог здаровай будучыні! – падзякавала Фонду міру ў асобе старшыню раённага аддзялення намеснік галоўнага ўрача бальніцы Алена Дапіра.