image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
02.04.2019 / Администратор

Хай зарунее пасёлак наш!

Сязон вясновых пасадак стартуе, як толькі сыдзе снег, і завяршаецца ў траўні. Сёння армія добраахвотнікаў па азеляненні выйшла на вул. Дзяржынскага ў райцэнтры.

Вуліца прымыкае да гарадскога парку, таму жывая агароджа для аддзялення зоны адпачынку ад дарогі прыйшлася як нельга дарэчы. Дапамог ў гэтым i актыў Беларускага фонду мiру.

Ўзброіліся пасадачным інвентаром і жаданнем зрабіць родны пасёлак прыгажэй больш за 40 прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў. Валанцёры з раённых арганізацый і камітэтаў РГА «Белая Русь», Беларускага фонду міру, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Савета ветэранаў і райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, маючы вялікі вопыт у гэтай справе, падавалі прыклад моладзі.

Клапацiцца аб мiры – шанаваць прыроду i родную зямлю!