5 жніўня адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя Лідскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру».
На канферэнцыі падведзены вынікі дзейнасці грамадскага аб’яднання за перыяд з мая 2017 года па жнівень 2022 года, пастаўлены задачы на наступны перыяд.
Удзел у яе рабоце прыняў намеснік старшыні Лідскага райвыканкама Уладыка Генадзь Анатольевіч, а таксама лідэры грамадскіх арганізацый раёна.
— За справаздачны перыяд Лідскай раённай арганізацыяй зроблена нямала, — адзначыў у сваёй справаздачы старшыня раённай арганізацыі Віктар Міранцоў. — Сёння на рахунку арганізацыі сотні добрых і значных спраў. Рэалізуецца мноства праграм («Адораныя і таленавітыя — будучыня міру», «Клопат аб ветэранах і інвалідах», «Памяць аб загінуўшых», «Падтрымка сям’і, дзяцей і моладзі», «Дапамога пацярпелым», іншыя).
Штогод з удзелам фонду праходзяць у раёне дабрачынныя акцыі «Нашы дзеці», «Збяром дзяцей у школу», «Дзіця міру», «У страі заўсёды ў памяці навечна», «Бэз Перамогі — сад міру», «Уладкуем палаты ветэранаў войн і працы разам» і многія іншыя. Лідская раённая арганізацыя традыцыйна з’яўляецца заснавальнікам рэспубліканскага фестывалю «Львяня». У раёне аказваецца дапамога грамадзянам, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю.
Рэалізуючы напрамкі праграмы «Адораныя і таленавітыя — будучыня міру», фонд заахвочвае навучэнцаў, якія заявілі аб сабе як у вучобе, так і грамадскай дзейнасці. За пяцігадовы перыяд уладальнікамі стыпендый сталі 48 хлопчыкаў і дзяўчынак.
Генадзь Уладыка падзякаваў удзельнікаў канферэнцыі за міратворчую місію, актыўную жыццёвую пазіцыю, адданасць сваёй справе.
Праца раённай арганізацыі прызнана здавальняючай, абраны новы склад праўлення. Яго зноў узначаліў Віктар Міранцоў.
Актывісты арганізацыі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі і юбілейнымі медалямі «Беларускі фонд міру».
Таксама на канферэнцыі выбраны дэлегаты на VI абласную справаздачна-выбарную канферэнцыю Гродзенскага абласнога аддзялення ГА «Беларускі фонд міру».
Іван Калбаска,
старшыня праўлення Гродзенскай абласной арганізацыі
ГА “Беларускі фонд міру”