image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
22.09.2023 / Администратор

Мір для кожнага – самая важная каштоўнасць

Захаваўшы яго, мы будзем ствараць, выхоўваць дзяцей, будаваць жыллё, бальніцы, масты, дарогі.

Так лічаць не толькі удзельнікі свята, прысвечанага Міжнароднаму Дню міра ў Карэліцкім раёне, а ўсе людзі добрай волі.

Гэты дзень Генеральная Асамблея абвясціла днём умацавання ідэалаў міру сярод усіх краін і народаў  як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўні.

З нагоды свята старшыня Карэліцкай раённай арганізацыі “Беларускі фонд міру”  Ірына Асташэвіч і намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан наведалі Карэліцкую цэнтральную раённую бальніцу і ўручылі каштоўны падарунак для абсталявання палат павышанай камфортнасці.

Ірына Асташэвіч адзначыла:

— Фонд міру ўжо некалькі  гадоў запар  рэалізуе праект па абсталяванні палат павышанай камфортнасці.  І сёння,  у День міру, мне вельмі прыемна ўручыць вам ад нашай арганізацыі новае абсталяванне.  Вельмі  важна, каб  людзі, якія апынуліся на бальнічным ложку,  адчувалі сябе максімальна камфортна.

Важнасць   справы  адзначыў  намеснік старшыні райвыканкама. Ён падзякаваў Фонду міру і яго партнёрам за гэты падарунак, а медыкам — за іх  добрасумленную працу.

За адчувальную і пастаянную падтрымку, дапамогу і ўвагу з боку раённай улады, грамадскіх аб’яднанняў, прадпрыемстваў і арганізацый  выказала словы ўдзячнасці  галоўны ўрач Карэліцкай цэнтральнай раённай бальніцы Данута Скварада.

Карэліцкая раённая арганізацыя ГА “Беларускі фонд міру” заўсёды актыўна ўдзельнічае ў сацыяльна-значных мерапрыемствах, якія праводзяцца раённым і сельскімі выканаўчымі камітэтамі, дзяржаўнымі ўстановамі і грамадскімі арганізацыямі. Штогод у падтрымку матываванай моладзі навучэнцы ўстаноў адукацый раёна становяцца стыпендыятамі Фонда міру.

Сёлета ў рамках  акцыі “Нашы дзеці” дзве ўстановы адукацыі раёна “Дзіцячы сад №2 г.п. Карэлічы” і Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Карэліцкага раёна»   атрымалі грашовыя сертыфікаты для паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы.

Напярэдадні Дня ведаў  прынялі ўдзел ў акцыі “Збяром дзяцей ў школу”:  пяці выхаванцам сацыяльна-педагагічнага цэнтра  ўручылі наборы сродкаў асабістай гігіены.

Асаблівую актыўнасць арганізацыя праяўляе ў час навагодніх і калядных святаў, калі ўсе чакаюць цуда, прымаючы ўдзел у  дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

На працягу многіх гадоў  арганізацыя з’яўляецца прыкладам паспяховага выканання дабрачыннай, міратворчай місій і па праве карыстаецца грамадскім аўтарытэтам і прызнаннем. Усе поспехі і дасягненні Фонда міру сталі магчымыя дзякуючы намаганням усіх, хто імкнецца несці дабро і цеплыню сваіх сэрцаў, для каго паняцці альтруізму і міласэрнасці не пустыя словы, а якія вызначаюць жыццёвыя прынцыпы.

Па матэрыялах раённай прэсы