image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
03.06.2019 / Администратор

Мы гэтай памяці верныя!

24 мая 2019 года ў мемарыяльным комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» прайшла героіка-патрыятычная акцыя, прымеркаваная да «Дня пагранічніка» — «Мы гэтай памяці верныя!».

Напярэдадні Дню пагранічніка сотні школьнікаў, навучэнцаў коледжаў і ліцэяу, а таксама міратворцы, актывісты і стыпендыяты Беларускага фонду міру i ветэраны Вялікай Айчыннай вайны прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу-рэквіеме і ўшанавалі памяць загінуўшых пры абароне цытадэлі.

Хлопцы пранеслі партрэты герояў, якія першымі прынялі ўдар ворага, а цяпер іх імёнамі названыя заставы і вуліцы.

Затым удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да Вечнага агню і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання. Дзеці выпусцілі ў неба белых галубоў, якія з’яўляюцца сімвалам міру.

Пасля мітынгу удзельнікі адправіліся на экскурсію па Брэсцкай крэпасці, каб успомніць аб гераічным подзвігу пагранічнікаў і беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Усяго ў мерапрыемстве ад Гродзеншчыны прынялі ўдзел 111 чалавек.