image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
06.07.2018 / Администратор

Пачэсныя ўзнагароды лепшым!

Трэцяга ліпня ў 11 гадзін раніцы загучала над горадам Іўе свята. На плошчы сабраліся ўлады горада і раёна, члены Іўеўскага райвыканкама, прадстаўнікі працоўных калектываў, моладзь, школьнікі, прадстаўнікі грамадскасць, а таксама актывісты “Беларускага фонду міра”.

Танцавальная кампазіцыя “Беларусы”, якую выканалі культработнікі, хлопцы і дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах, напоўніла сэрцы цеплынёй і гонарам за сваю краіну, нацыю i народ- Мы, грамадзяне Беларусі, шануем мір і згоду, паважаем добрасумленную працу, ганарымся роднай краінай і захоўваем павагу да Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга.

Іўяўчан і гасцей горада павіншавалi старшыня Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Іванавіч Булак, старшыня іўеўскага раённага савета ветэранаў Іван Жыдзель і іншыя шаноўныя госці мерапрыемства, якія, у прыватнасці, зазначылі, што Дзень Незалежнасці — галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці. Святкаванне яго – гэта даніна павагі гераізму і стойкасці беларусаў, самаадданай барацьбе супраць фашысцкіх захопнікаў, бяспрыкладнаму працоўнаму подзвігу тых, хто ўзнімаў рэспубліку з руін, будаваў заводы, дамы, школы… Гэтыя каштоўнасці аб’ядноўваюць нас у адзіны беларускі народ.

Асабліва сімвалічнай і знамянальнай у Дзень Незалежнасці дзень з’яўляецца цэрымонія ўручэння ўзнагарод лепшым прадстаўнікам працоўных калектываў горада і раёна. Са словамі віншаванняў да прысутных на свяце Дня Незалежнасці звярнуўся старшыня Іўеўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру” Аляксандр Аляксандравіч Раманюк. Ад імя Фонда міру ён уручыў падарункі нашым таленавітым і паспяховым у вучобе і спорце дзецям: лаўрэату 5-га рэспубліканскага фестываля-конкурса дзіцячага мастацтва “ЛьВенок” Аляксандры Ашэйчык, пераможцы рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі Анастасіі Клябека, срэбранаму прызёру першынства Рэспублікі Беларусь па прыжках у вышыню Арсенію Кяўра, пераможцы рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі Жанне Станкуць, пераможцу рэспубліканскай алімпіяды па інфарматыцы Юрыю Свістуну.