Радзіма — гэта месца, дзе мы нарадзіліся і правялі лепшыя дзіцячыя гады. У кожнага чалавека Радзіма адна, як і сям’я, таму яе звычаі, традыцыі і святы шануюцца і выконваюцца.
У Год гістарычнай памяці актывісты Кастрычніцкай раённай г.Гродна арганізацыі «Беларускі Фонд міру» 20 жніўня 2022 г. наведалі Храм Святога Архангела Міхаіла у в.Сынкавічы і Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр у аг.Жыровічы.
Першым пунктам прыпынку для міратворцаў стала в.Сынкавічы. Храм Святога Архангела Міхаіла шырока вядомы праваслаўным беларусам, бо гэта сапраўды ўнікальнае месца, прычым з розных пунктаў гледжання. Цікавыя яго архітэктура, гісторыя, унутранае ўбранне, а таксама цуды, якіх, як запэўніваюць самі святары і вернікі, тут здараецца нямала.
Для міратворцаў правялі экскурсію, расказалі пра гісторыю Храма.
Далей прадстаўнікі арганізацыі адправіліся ў аграгарадок Жыровічы Слонімскага раёна, дзе знаходзіцца нацыянальны набытак Беларусі, месца дзіўнай гісторыі і духоўнай сілы, дзе ўжо многія стагоддзі захоўваецца легендарная святыня – Жыровіцкая ікона Божай Маці…
Даведка:
Свята-Успенскі Жыровіцкі стаўрапегіяльны мужчынскі манастыр быў заснаваны ў 1520, на працягу стагоддзяў не закрываўся і ў нашы дні з’яўляецца найбуйнейшым праваслаўным цэнтрам краіны.
Жанна Грыцкевіч,
старшыня Кастрычніцкай раённай арганізацыі
г.Гродна ГА «Беларускі фонд міру»