image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
03.06.2019 / Администратор

Уручаны стыпендыі Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру

Пяцьдзесят тры адораных і таленавітых школьніка, навучэнца каледжаў і ліцэяў, студэнта вышэйшых навучальных устаноў вобласці сталі чарговымі стыпендыятамі Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру.

Юнакі і дзяўчаты праявілі сябе ў вучобе, спорце, творчасці, а таксама неаднаразова станавіліся ўдзельнікамі сацыяльна-значных праектаў. Яны сваімі справамі даказалі, што з’яўляюцца сапраўднымі грамадзянамі міру.

У Гродне стыпендыі ўручылі ў Гродзенскім дзяржаўным прафесійным ліцэi будаўнікоў №1. Ганаровыя граматы, пасведчанні, значкі запрошанным стыпендыятам уручыў ветэран Вялікай Айчыннай вайны, заслужаны міратворац Рэспублікі Беларусь Абялеўскі Рыгор Ісаакавіч. Ён пажадаў моладзi не спыняцца на дасягнутым і быць сапраўднымі патрыётамі нашай Радзімы.

Стыпендыі ў раёнах вобласці ўручаліся ў навучальных установах на выпускных лінейках.