Міжнародны дзень роднай мовы асаблівы, бо ў гэты дзень з’яўляецца вельмі добрая нагода задумацца аб лёсе беларускай мовы, выразіць свае пачуцці да яе.
У СШ №3 г.Ашмяны вучняў і іх бацькоў, педагогаў сустракалі актывісты Школы міру і запрашалі да ўдзелу ў акцыі “З любоўю да роднага слова”. З вуснаў удзельнікаў гучалі самыя шчырыя, самыя трапныя і самыя любімыя беларускія слоўцы.
Так было створана «воблака беларускіх слоў», якое радавала ўсіх на працягу дня.