image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
21.03.2017 / Администратор

Адбылася паэтычная імпрэза ў Лофт кафэ

21 сакавіка, у Міжнародны дзень паэзіі адбылася паэтычная імпрэза арганізатарамі якой выступілі Моладзевы блок Беларускага фонду міру і асацыяцыя Белбрэнд.

Як адзначае кіраўнік Моладзевага блоку Уладзіслаў Музычэнка: “Літаратурная імпрэза – гэта пляцоўка для маладых беларускіх паэтаў і музыкаў, на якой яны ў сяброўскай атмасферы могуць прадставіць свае творчыя навінкі, завесці новыя знаёмствы і проста добра правесці час”.

Праграма мерапрыемства ўключала чытанне класікаў беларускай і міравой літаратуры, таксама прэзентацыю творчасці сучасных беларускіх паэтаў і выкананне аўтарскіх твораў. Асабліва  спадабаўся фармат “Адкрытага мікрафона”, дзе слухачы маглі прачытаць любімы верш. Творчы антураж мерапрыемства дапоўніла выстаўка карцін маладых беларускіх мастакоў, а таксама літаратурна-музычная фотазона.

Выступоўцы дзяліліся з публікай творамі рознастайных тэм: гэта і разважанні аб жыцці чалавека, захаплення надыходзячай вясной, шанаванне герояў Вялікай айчыннай вайны.

Самае галоўнае – гэта тое, што людзі смаглі пагутарыць, абмяняцца творчымі думкамі.

Адбылася паэтычная імпрэза ў Лофт кафэ 2 Адбылася паэтычная імпрэза ў Лофт кафэ 1