У Цэнтры дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi «СВЕТАЧ» Савецкага раёна г.Мiнска — Школе мiру падведзены гадавыя вынiкi навучальна-выхаваўчай дзейнасцi.
Вынiковае творчае прадстаўленне адбылося у канцэртнай зале Нацыянальнай бiблятэкi Беларусi пад гучным дэвiзам «Лаўрэат году –2025!».
Творчыя дзiцячыя калектывы i прафесiяналы-педагогi разам стварылi чароўную атмасферу, якая была пранiкнута энэргiяй, узнёсласцю i глыбокай любоўю да гiсторыi нашай Радзiмы — Беларусi!
Разнапланавасць талентаў, яркасць сцэнiчных касцюмаў, высокi творчы патэнцыял ўдзельнiкаў вынiковага свята не астаўлялi раўнадушных у зале.
Удзячнасць i гонар бацькоў i гасцей мерапрыемства выказвалiся ў бурных авацыях i працяглых апладысментах. I дзецi старалiся шчыра дараваць гледачам сапраўды незабываемыя, эмацыянальна ўзнёслыя моманты.
За творчыя поспехi навучэнцы Цэнтра атрымалi Падзякi i памятныя прызы.
За майстэрства i мiратворчую дзейнасць кiраунiк Цэнтра Баравiк Н.В. i яго намеснiк Рагiмава С.I. ўзнагароджаны Ганаровай граматай ГА «Беларускi фонд мiру», супрацоўнiкi Цэнтра адзначаны граматамi i падзякамi праўлення Беларускага фонду мiру, Мiнскага гарадскога аддзялення ГА «Беларускi фонд мiру».
У заключным слове Наталля Васiльеўна Баравbк падзякавала усiм: педагогам, дзецям, бацькам, партнёрам Цэнтра, павiншавала прысутных са святам Вялiкай Перамогi, пажадала дастатка, здароўя i мiру!
У свяце прынялi ўдзел старшыня Мiнскага гарадскога аддзялення Карань Д.Д., прадстаўнiкi адмiнiстрацыi Савецкага раёна, упраўлення па адукацыi адмiнiстрацыi раёна, бацькоўская грамадскасць.
С.I.Рагiмава, намеснiк дырэктара Цэнтра дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi «СВЕТАЧ» Савецкага раёна г.Мiнска — Школы мiру,
старшыня пярвiчнай арганізацыi Беларускага фонда мiру