image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
22.01.2026 / Администратор

Беларуски фонд міру — у гасцях ў беларускай батлейкi

У Стары Новы год адбылася сустрэча з беларускай батлейкай выхаванцаў Дамоў сямейнага тыпу, апякунскiх сем҅ яў i сацыяльна-педагагчнага цэнтра у рамках праекта «Мой мiрны дом».

Дзея праходзiла ў Дзяржаўным музеi гiсторыi беларускай лiтаратуры ў рамках сумеснага з гарадскiм аддзяленнем  праэкта «Сэрцу мiлыя родныя словы». Гэта ўжо другое мерапрыемства праекта.

Гледачамi казачнага каляднага прадстаўлення сталi дзецi з Дамоў сямейнага тыпу, апякунскiх сем҅ яў i сацыяльна-педагагчнага цэнтру Завацкога, Партызанскага, Першамайскага, Савецкага i Фрунзенскага раёнаў сталiцы.

Для дзяцей гэта было першае знаёмства з батлейкай. Прадстаўленне iшло на падставе беларускiх казак, прыданняў i рэлiгiйна-духоўных прытчах. Зацiкаўленасць i актыўны ўдзел  гледачоў  у дзеi былi вельмi высокiмi, бо ўзровень майстэрства i  артыстызм ажыццяўляць вобразы герояў-ляляк вядучай батлейкi Iрыны Уладзiмiраўны Мышкавец спрыялi такому настрою прысутных. А зычныя апладысменты ўдзельнкаў прадстаўлення стал шчырай ўдзячнасцю Iрыне Уладзiмiраўне.

На прыканцы сустрэчы ўдзельнiкi атрымалi салодкiя падарункi, а таксама кнiжкi беларускiх пiсьменнiкаў i паэтаў.

Мiнск,

матэрыялы архiва