Дыялогавая пляцоўка «Берагi майго жыцця: пагаворым адкрыта» сабрала ў кiнатэатры «Кастрычнік» сталiцы вучняў старэйшых класаў школ Савецкага раёна горада.
Размову вёў старшыня Мiнскага гарадскога аддзялення Фонда мiру Дзмітрый Карань.
Тэма размовы няпростая, тым больш, што i кiнастужка «На другім беразе», якая прапанавана вучням для прагляду, закранае пытаннi нацыянальнай еднасцi i адiнства дзяржаўных межаў.
Пагэтаму i разважаннi аб прадназначэннi грамадзянiна, яго чалавечай годнасцi, духойных i сямейных традыцыях сталi для ўдзельнiкаў сустрэчы фарматам мазгавога штурму, момантам складанасцi ў выказваннi сваiх думак i разважанняў.
Цiкавай атрымалася размова пра берагi: як знайсцi переправу да галоўнага берага, дапамагчы тым, хто застаўся на «тым» беразе, i як зберагчы з iмi чалавечыя адносiны…
На сустрэчы прысутнiчалi Школы мiра раёна. Міратворцы выказалі свае думкі наконт значэння мiру i сяброўства ў ўзаемаадносiнах не толькi памiж людзьмi, але дзяржавамi i народамi.
Дзмітрый Карань,
старшыня Мінскага гарадского аддзялення
ГА «Беларускi фонд мiру»