image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
26.09.2023 / Администратор

Дзень мiру i прыгажосцi – гэта класна!

У Мiжнародны дзень мiру ў сталiцы падведзены вынiкi гарадскога  конкурсу эсэ сярод дзяцей i моладзi «Прыгажосць – гэта класна!».

Слёт пераможцаў i ўдзельнiкаў конкурсу адбыўся ў сярэдняй школе № 155 – Школе мiру. На слёце прысутнiчалi и школы мiру Маскоўскага раёна г. Мiнска.

Пераможцы ў шасцi намiнацыях – «Здароўе, спорт як стымул прыгажосцi»; «Душы i аблiчча адзiнасць»; «Майстэрства i уменнi разам»; «Учынкi i здзяйсненнi – люстэрка душы»; «Любовi i кахання дар», i абагульнячая намiнацыя –  «Сям҆ я – вытокi прыгажосцi» – атрымалi Дыпломы i Сэртыфiкаты адпаведнай ступенi i каштоўныя падарункi.  А вучнi, якiя не сталi пераможцамi, атрымалi Пасведчанне «Удзельнiк Мiнскага гарадскога конкурсу эсэ «Прыгажосць – гэта класна!»  у рамках Года мiру i стварэння» i памятныя сувенiры.

Узнагроды ўручали члены журы конкурсу: Мiхедка А.А, старшыня Рэспублiканскага творчага маладёжнага ГА «Продвижение молодежи», Пазднякоў М.П., старшыня Мiнскага гарадскога аддзялення ГА «Саюз пiсьменнiкаў Беларусi», Коршыкава Я.Б., галоўны ўрач УЗ «Мiнскi гарадскi дзiцячы клiнiчны цэнтр па стаматалогii», Сямашка Алена Леаниiдаўна, загадчык аддзела музейных камунiкацый Дзяржаўнага музея гiсторыi беларускай лiтаратуры,  Валатоўская Вольга Аляксандраўна, намеснiк галоўнага рэдактара журнала «Народная асвета»,  Кучанкоў А.Я., старшыня ГА «Гильдия отцов», Кiсель Святлана Анатольеўна, намеснiк начальнiка ўпраўлення па выхаваўчай i iдэалагiчнай рабоце камiтэта по адукацыi Мiнгарвыканкама.

Разам з вучнямi-пераможцамi конкурсу Падзяку Мiнскага гарадскога аддзядення Беларускага фонду мiру атрымалi i настаўнiкi-куратары творасцi дзяцей.

За значную работу па арганiзацыi  мiратворчай дзейнасцi,  зберажэнню гiстарычнай памяцi i пераемнасцi пакаленняў,  выхаванне моладзi на багатых традыцыях i духоўна-маральных якасцях беларускага народа, умацаванню мiру i пагаднення ў грамадстве медалём «У iмя мiру, дружбы i дабра. Беларускi фонд мiру – 60» узнагароджана старшыня Маскоўскай раённай арганiзацыi Фонду мiру Гiль Алена Iосiфаўна.

У час правядзення мерапрыемства была прэзентавана кнiга «Школы мира в Беларуси», якая выдана разам з Беларускiм фондам мiру выдавецтвам «Адукацыя i выхаванне», якая займе ў кожнай Школе мiру, I не толькi,  сваё пачэснае месца ў якасцi скарбонкi вопыту школ Рэспублiкi па мiратворчай дзейнасцi.

У гэты ж дзень на школьнай пляцоўцы разгарнулася выстава Школ мiру   раёна № 67, № 155, № 165, № 215 i гiмназиi № 174, прысвечаная героiка-патрыятычнаму выхаванню.

Маскоўская раённая арганiзацыя Белрускага фонду мiру правяла сярод Школ мiру раёна конкурс малюнкау на асфальце «Я малюю МIР!». Пераможцам конкурсу стала сярэдняя школа № 155, другое месца – у сярэдняй школы № 67, а трэцяе месца – у гiмназii № 174, якая заявiлася на атрыманне статуса «Школа мiру».

Старшыня Маскоўскай арганизацыi Фонду мiру Гiль А.I. ўручыла Дыпломы пераможцам i салодкiя падарунакi – торты.

Быў праведзены майстар-клас па вырабу птушкi мiру – голуба.

Творчыя калектывы Школы мiру № 155 павiншавалi прысутных з Мiжнародным Днём мiру сваiмi цудоўнымi выступленнямi.

         Мiнскае гарадское аддзяленне выказвае шчырую ўдзячнасць  за падарункi  дзецям  i настаўнiкам членам журы конкурсу, партнёрам – кандытарскай фабрыцы «Слодыч» (генеральны дырэктар Нячай А.Г.), унiвермагу «Беларусь» (генеральны дырэктар Завалей М.М.).

 

Дзмiтрый Карань,

старшыня Мiнскага гарадскога

аддзялення ГА «Беларускi фонд мiру»