Еднасць i роднасць славянскiх народаў правераны вякамi i падцвярджаюцца i сёння. У рамках святкавання Дня адзiнства народаў Беларусi i Расii прайшлi розныя мерапрыемствы.
Так, у Дзяржаўным музеi гiсторыi беларускай лiтаратуры адбылася лiтаратурна-музычная iмпрэза «Дзве мовы сталi блiзкiмi мне з маленства». Удзел у мерапрыемстве ўзялi пiсьменнiкi Мiнскага гарадскога аддзялення «Саюз пiсьменнiкаў Беларусi», РГА «Беллитсоюз «Полоцкая ветвь», супрацоўнiкi Рассупрацоўнiцтва.
Беларускi фонд мiру прадстаўлялi Школы мiру – гiмназiя № 33 i сярэдняя школа № 138 г.Мiнска. Лiтаратурныя замалёўкi прагучалi як у выкананнi майстроў слова – пісьменнiкаў, так i вучняў 7-га класа гiмназii № 33 – Златы Зелевай i Станiслава Мацкевiча. А святочны настрой песнямi на роднай i рускай мовах стварыў Нацыянальны акадэмiчны народны хор Рэспублiкi Беларусь iмя Г.I.Цiтовiча.
У кiнатэатры «Октябрь» сталiцы адбылася сустрэча з моладдзю пад дэвiзам «Мы – разам, мы – адзiны!». Зала кiнатэатра сабрала вучняў школ Савецкага раёна г.Мiнска. Пасля размовы аб еднасцi лёсаў i гiсторыi беларусаў i рускiх, агульных традыцыях народаў i сямейных звычаях быў прадаманстраваны мастацкi фiльм «Грозный отец», у аснове якога – адносiны ў сям҆ i i памiж членамi сям҆ i.
Да дня адзiнства братэрскiх народаў была праведзена акцыя «Пісьмо сябру», сутнасцю якой стала пасланне школьнiкаў Беларусi сваiм суайчыннiкам з Расii.
У акцыi прынялi актыўны ўдзел Школы мiру сталiцы. Так, вучнi гiмназii № 16 Цэнтральнага раёна г.Мiнска адрасавалi свае паштоўкi 89 сваiм расiйскiм равеснiкам. Матвей, адзiн з удзельнiкаў праекта, пiша: «Дружба не имеет границ. Поэтому я предлагаю тебе свою дружбу, пока еще не знакомый мой друг, и крепко жму твою руку через это послание. Пусть будет мир, и мы обязательно встретимся!».
А Кацярына ў сваiм пасланнi сябру ўпэўнена, што «даже в таких непростых сегодняшних условиях наши дружеские отношения будут только крепнуть, и радость жизни, мир и дружба будут торжествовать на земле!».
Выхаванцы Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Светач» Савецкага раёна, віншуючы адзiн аднаго са святам, жадаюць «Верных и искренних друзей, и постоянно мирного неба над головой …».
Юлiя Зяленка, вучанiца 3 «Б» класа сярэдняй школы № 73, Максiм Крут, вучань 3 «А» класа сяредняй школы № 28, Вара Янкавенка, вучанiца 5 «А» класа сярэдняй школы № 148, Дар’я Ракуцкая, вучанiца гiмназii № 8, i многiя-многiя iншыя жадаюць сябрам «добрых родителей и учителей, побольше теплых солнечных дней в жизни, отличной учебы, чтобы приносить пользу своей стране».
Такiя ж думкi выказалi ў сваiх пасланнях i вучнi ўстаноў адукацыi Вiцебшчыны, Гродзеншчыны i Мiншчыны, Растова-на-Доне, Луганска i Данецка.
Па выніках акцыi адбыўся тэлемост «Дружба не имеет границ», у якiм абралi ўдзел Герой Расii, кiраўнiк ГА «Офицеры России» Лiпавы С.А., дэпутат Дзяржаўнай Думы Расiйскай Федэрацii Тутава Л.М., 2-i сакратар Пасольства РФ у Рэспублiцы Беларусь Сяргеева В.А., прадстаўнiкi Луганскай i Данецкай Народных Рэспублiк, дэпутат Мiнскага гарадскога Савета дэпутатаў Нiканаў Р.В.
Арганiзатарам тэлемаста стала Рэспубiканскае творчае маладзёжнае грамадскае аб҆ яднанне «Продвижение молодежи» пад кiраўнiцтвам старшынi Мяхедка А.А. i яго намеснiка Пiсара С.А.
Спiкерам сустрэчы выступiла вядомы грамадскi дзеяч Ася Кампанiец, кiраўнiк Штаба Растоўскага Рэгiянальнага грамадскага руху «Дороги славы – наша история».
Усе ўдзельнiкi акцыi адзiны ў адным – самым галоўным i важным: «Пусть мы живем в разных государствах, говорbм на разных языках, но мы – одна семья!».
Больш інфармацыі – па ссылцы:
http://bellitmuseum.by/news_/merapryemstva-prysvechanae-dnyu-yadnannya-narodau-belarusi-i-rasii/
Дзмітрый Карань,
старшыня Мiнскага гарадского аддзялення
ГА «Беларускi фонд мiру»