Калектыў ДУА «Сярэдняя школа № 155 г. Мiнска» – Школа мiру разам з членамi праўлення Маскоўскай раённай арганiзацыi Беларускага фонду мiру узялi ўдзел у Маскоўскiм раённым г. Мiнска свяце «Ганарымся табой, Беларусь!», прысвечаным Дню Незалежнасцi.
Актывiсты-мiратворцы правялi майстар-класы «Голуб мiру», удзельнiкi якога змаглi зрабiць «ГОЛУБА МIРУ» i напiсаць на яго крылах пажаданнi мiру, дабра, росквiту нашай роднай Беларусi. А затым гэтыя галубы знайшлi сваё месца на агульнай вялiкай карце «Мiру i дабра». У даннай акцыi актыўна ўдзельнiчала i глава адмiнiстрацыi Маскоўскага раёна г. Мiнска Таццяна Iванаўна Калядка.
Група педагогаў-мiратворцаў i вучняў з сярэднiх школ № 67, № 155, № 165 и № 215 – Школ мiру прыняла ўдзел 3 лiпеня 2023 года ва ўскладаннi кветак да стэлы «Мiнск – горад-Герой».
А днём раней, 2 лiпеня, вучнi ДУА «Сярэдняя школа № 155 г. Мiнска» – Школа мiру сустракалi «ПОЕЗД ПАМЯТИ». На прывакзальнай плошчы, разам з песнямi i танцамi, вiталi добры настрой i пазiтыўныя эмоцыi.
Праект «Поезд Памяти» набiрае i тэмп, i колькасць пасажыраў, i самае галоўнае, iнтарэс, увагу i павагу, удзячнасць i еднасць i тых, хто ў цягнiку, i тых, з кiм ён сустракаецца, i тых, хто яго сустракае.
А.Гiль,
старшыня праўлення
Маскоўскай раённай г. Мiнска арганiзацыi ГА «Беларускi фонд мiру»