image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
04.10.2023 / Администратор

Мир аб ҅ядноўвае

Мiжнародны стрым,  прысвечаны Мiжнароднаму Дню мiру, прайшоў анлайн 29 верасня бягучага года.

 Арганизатарамi форума сталi Расiя i Рэспублiка Iндыя. Прайшоў форум пад дэвiзам «Вопыт юных мiратворцаў Iндыi, Расii i Беларусi – аб ҆ядноўвае мiр!».

Сiикерамi сустрэчы выступiлi: ад Iндыi – доктар Прыя Ахер, кiраўнiк кампуса Сiнар, Асацыацыi школ Ашока i Дiнеш Сабнiс, кiраўнiк аддзялення Мiжнароднай Асацыацыi ветэранаў мiратворчых мiсiй ААН «Салдаты мiру» у Iндыi:  ад Расii – М.А.Сiдарэнка, кiраўнiк Дыпламатычнай кадзетскай школы Першага Маскоўскага кадзетскага корпусу, А.Ю.Малiнiн, начальнiк аддзела па Мiжнародным праектам «Движение Первых», У.Я.Мiхееў, мiжнародны каардынатар «Движение юных миротворцев Школ мира» i В.П.Раенка, генеральны дырэктар НПЦ «Миротворец», каардынатар мiждысцыплiнарнай праграмы «Движение юных миротворцев Школ мира».

Афiцыйным прадстаўнiком ад Беларусi, па запрашэнню расiйскага боку, стала сярэдняя школа № 97 г. Мiнска – Школа мiру. К удзелу ў Мiжнародным стрыме падключылася сетка Мiнскiх Школ мiру. З прывiтальным словам i пажаданнямi мiратворчай згоды i стварэння, умацавання дружбы i дыпламатычных сувязей выступiла ад iмя Беларусi актывiст мiжнароднага мiратворчага руху, педагог школы, старшыня Кастрычнiцкай раёнай г. Мiнска арганiзацыi Фонда мiру Ганна Сяргееўна Пушкарэвiч.

У час правядзення стрыма ўдзельнiкi распавядалi пра тое, што робiцца дзяцьмi ў сваiх краiнах i дзяржавах дзеля прадвiжэння iдэй мiру, якую ролю адыгрывае сiстэма адукацыi ў рэгiёнах па ўмацаванню i захоўванню мiру.

Асабiстая ўвага ў размове была ўдзелена правядзенню мерапрыемстваў, якiя арганiзуюцца i праводзяцца дзеля аб ҅яднання магчымасцяў i сiл ў iмя мiру на планеце.

Дзмiтрый Карань,

старшыня праỳлення Мiнскага гарадского аддзялення

ГА «Беларускi фонд мiру»