image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
30.06.2016 / Администратор

Мір праз паэзію.

Сваімі вершамі пра любоў да радзімы падзяліўся студэнт юрыдычнага факультэта БДУ. Свае першыя вершы i музыку напiсаў яшчэ будучы гiмназiстам. Лаўрэат лiтаратурнага конкурса «Славянскi калейдаскоп» 2016 г.

Пераможца конкурсу бардаўскай песнi «БАРДак». Лаўрэат рэспублiканскiх i мiжнародных вакальных конкурсаў, лаўрэат конкурса чытальнiкау памяцi К. Сiманава. Скончыў Нацыянальную школу прыгажосцi, працуе мадэлью. Салiст вакальнай студыi БДУ. Салiст Народнай вакальнай студыi Палаца культуры прафсаюзаў.

 

Не трэба крычаць, што любiш Радзiму

Не трэба крычаць, што любiш Радзiму

Хто любiць – той не крычыць.

Ён справамi рухае поршань краiны.

Сэрцам трэба любiць!

Любiць як дзяўчыну – i летам, i ў сцюжу.

Любiць праз слязу i боль.

Калi начапiў з арнаментам стужку,

Мацней не стане любоў.

Любiць Радзiму, любiць як мацi –

Аддана, на ўсё жыццё.

I перадаць гэтае дзеткам багацце –

Бясцэннае пачуццё.

 

Мая зямля

Белы бусел ляцiць у небе чыстым тваiм,

Захапляючыся прасторам

Гэтай шчодрай  зямлi, беларускай зямлi,

У люстэрка глядзiць азёраў.

Сцежка кожная, кожны з палёў каласок,

Жыта спелага пах навокал –

Не заменiць мне гэта паўдневы пясок,

Цi бакланаў трывожны клёкат.

Водар свежага хлеба з бабулiных рук

I ўсмешка маёй матулi.

Праз твае гарады веў жыццёвы ланцуг,

Толькi сэрца да вескi цягнула,

Да прыроды тваёй, дарагая зямля,

Цiшынi ды напеваў ветру.

Я ўдыхаю паветра, удыхаю жыцця

Смак

Нiколi не стане рэтра.