ДУА «Гiмназiя № 25 iмя Р.Шаршнёвай г Мiнска» — Школа мiру адзначыла сваё сямейнае свята – 65-гадавы юбiлей з дня заснавання.
«Асоба. Грамадзянiн. Патрыёт» — пад такiм дэвiзам прайшлi старонкi бiяграфii i жыцця калектыва навучальнай установы ў дзень свайго нараджэння. I менавiта з такой назвай выдадзены спецыяльны журнал «Дзённік гімназіста», прысвечаны юбiлейнай даце гiмназii.
Юбiлей гiмназii – гэта не толькi свята дня, гэта здабыткi i вынiк паспяховай дзейнасцi калектыва на працягу 65 гадоў, гэта аналiтычны агляд i пастанова задач на новыя накiрункi творчасцi i здзяйсненняў. А ў год правядзення рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект Школ мiру – гэта яшчэ i сiстэматызацыя зробленага.
Свой шлях ад сярэдняй школы да гiмназii ўстанова прайшла цiкава, творча, разнастайна i змястоўна. Аб гэтым у сваiм прывiтаннi калектыву гаварылi i глава адмiністрацыi Заводскага раёна Масляк Сяргей Мiхайлавiч, i начальнiк упраўлення па адукацыi раёна Цыпылова Алена Уладзiмiраўна, старшыня Заводскай раённай г. Мiнска арганiзцыi ГА «Беларускi фонд мiру», i прадстаўнiкi раённых ведамстваў i грамадскiх аб ҆яднанняў, кiраўнiкi ўстаноў адукацыi братэрскай Расiйскай Федэрацыi – пабрацiмы Завадскога раёна сталiцы.
Ды i статут «Школа мiру» гiмназiя атрымала за эфектыўную мiратворчую дзейнасць, героiка-патрыятычнае выхаванне, станаўленне грамадзянскай пазiцыi навучэнцаў. А валанцёрскi рух «Стварай дабро!» стаў практычнай i дзейснай школай мiласэрнасцi для кожнага вучня гiмназii.
У час святкавання юбiлею прайшоў паказ-парад пераможных здабыткаў гiмназii – вучэбных, гiсторыка-культурных, лiтаратурных, краязнаўчых i спартыўных.
Сярод іх – 1-е месца ў спартыўна-ваенiзiраваным свяце «Бастыён мужнасцi», дыпломы рэспублiканскіх конкурсаў «Мір у душы – мір у краіне!», пiсьмовых работ «За што я люблю родную зямлю», перамога ў Мінскім гарадскім этапе Рэспублiканскага конкурса юных экскурсаводаў «Я гэты край Радзiмаю заву».
Традыцыйнымi сталi акцыi: «Мы – беларусы, сувярэнны народ», «Талерантнасть – шлях да міру», «Служыць Радзіме – священны доўг!», «Ветэран жыве побач», «Культура міру», «Людзі, што нясуць мір і надзею» i многiя iншыя.
Вынiковым дэвiзам прагучалi словы дырэктара гiмназii Яноўскай Таццяны Вiктараўны: «Развіццё пакалення моладзі з актыўнай грамадзянска-патрыятычнай пазіцыяй, якая паважае і выконвае законы, здольнай да прадуктыўнай, творчай дзейнасці на карысць дзяржавы становіцца каардынуючым кірункам у сучаснай адукацыі і выхаванні. І гімназія № 25 гэтую задачу паспрабуе рэалізоўваць годна».
За актыўны ўдзел у мiратворчай дзейнасцi, захаванні гiстарычнай памяцi i пераемнасцi пакаленняў Ганаровай граматай грамадскага аб ҆яднання «Беларускi фонд мiру» узнагароджана дырэктар гiмназii Яноўская Т.В., Падзякай Беларускага фонда мiру – Мартыновiч Г.М., настаўнiк гiсторыi, старшыня пярвiчнай арганiзацыi Беларускага фонда мiру, Ганаровай граматай Мiнскага гарадского аддзялення – Мельнiк Т.А., настаўнiк гiсторыi, Падзякай Мiнскага гарадскога аддзялення – Махонь Т.А., настаўнiк пачатковых класаў.
Д.Карань,
старшыня Мiнскага гарадского аддзялення
ГА «Беларускi фонд мiру»