На прыканцы мая завершаны чарговы этап творчай дзейнасцi навучэнцаў Школ мiру сталiцы ў рамках сумеснага з Дзяржаўным музеям гiсторыi беларускай лiтаратуры пiлотнага пректу «З роднай лiтаратурай у мiрнае будучае!».
Падведзены вынiкi анлайн-вiдэаконкурсу «Чытаю на мове – ганаруся Бацькаўшчынай!». Да правядзення гэтага конкурсу далучылася i грамадскае аб҅ ҅яднанне «Саюз пiсьменнiкаў Беларусi».
У конкурсе ўзялi ўдзел больш за 50 навучэнцаў Школ мiру Мiнска. Рабяты прадставiлi свае вiдэаролiкi, у якiх яны чытаюць творы беларускiх аўтараў на роднай мове. Пераможцы конкурсу адбiралiся на падствае анлайн-галасавання сярод падпiсантаў музея ў яго акаўнце Instagram.
Цырымонiя ўзнагароджання прайшла на базе Дзяржаўнага музея. Лепшыя з лепшых атрымалi Дыпломы пераможцаў i памятныя падарункi ад арганiзатараў конкурсу. Астатнiм уручаны Дыпломы ўдзельнiкаў.
Журы конкурсу адзначыла высыкi артыстызм ўдзельнiкаў, iх чытальнае майстэрства, сцэнiчную i мастацкую выразнасць вобраза.
Сам жа пiлотны праект працягваеца. У час летнiх канiкул для удзельнікаў падрыхтавана нямала цiкавых сустрэч i мерапрыемстваў.
Дзмітрый Карань,
старшыня праўлення Мінскага гарадскога
аддзялення ГА “Беларускі фонд міру”