image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
10.05.2021 / Администратор

Памяць сэрца….

Прайшло 76 год з таго дня, як скончылась Вялікая Айчынная вайна. Але памяць аб кожным салдаце, які аддаў сваё жыццё ў барацьбе з ворагам, застаецца ў памяці.

Яны, такія маладыя, глядзяць на нас з фотоздымкаў стэнду “ У страі заўжды, у памяці навекі“, які быў урачыста адкрыты 13 мая ў Цэнтры дапаўняльнай  адукацыі “АРТ” старшынёй Першамайскай раённай арганізацыі Беларускага фонду міра Маргарытай Мікалаеўнай Саўчык у прысутнасці старшыні Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага фонду міра Дзмітрыя Дзмітрыевіча Кораня, дэпутата Мінскага гарадскога савета дэпутатаў Эдуарда Аляксандравіча Кузняцова i загадчыка сектара ідэялагічнай працы і па справах моладзі Яўгена Радаслававіча Раўдановіча.

Пад час мерапрыемства не раз на вачах прысутных блішчэлі слёзы, выкліканыя выступам родных і блізкіх тых удзельнікаў вайны, чые фотаздымкі размешчаны на стэндзе.

З боллю і павагай, дрыготкім голасам паведаміла звесткі пра свайго бацьку дырэктар Цэнтра пазашкольнай адукацыі “АРТ” Таццяна Фёдараўна Бакуновіч i іншыя супрацоўніку Цэнтра.

Наступным крокам мерапрыемства стала выступленне артыстаў і падлеткаў, удзельнікаў аб’яднанняў цэнтра. Прагучаўшыя вершы і песні былі настолькі пранікнёнымі, што ў зале не знайшлося абыякавага чалавека.

Пакуль мы, дарослыя і дзеці, захоўваем памяць у сваім сэрцы аб кожным удзельніку вайны, ёсць надзея, што над нашай Радзімай будзе мірнае, яснае неба, будзе свяціць сонца і будуць смяяцца дзеці.

А гэты стэнд як наказ, нам, жывым – аб’яднацца, берагчы нашу Радзіму.