image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
08.07.2022 / Администратор

Памятаем i ганарымся!

З нагоды  святкавання Дня вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў – Дня Незалежнасцi  Рэспублiкi  Беларусь (Дня  Рэспублiкi) ва ўстанове адукацыi  «Беларускi дзяржаўны аграрны тэхнiчны ўнiверсiтэт» адкрыўся другi стэнд «У страi заўжды, у памяцi навекi!».  

У мерапрыемствах  узялi удзел першы прарэктар, кандыдат тэхнiчных навук, дацэнт Мiрановiч Аляксей Валер’евiч, намеснiк старшынi Мiнскага гарадскога аддзялення ГА «Беларускi фонд мiру» Сапоцька П.М., прафесарска-выкладчыцкi састаў унiверсiтэта.

Раней такi стэнд быў устаноўлены ў адным з iнтернатаў унiверсiтета. Яго змест – гэта ўвекавечванне памяцi Герояў Вялiкай Айчыннай – родных i блiзкiх студэнтаў i выкладчыкаў унiверсiтэта.

07.07.2

На другi стэнд занесены ветэраны Вялiкай Айчыннай вайны – быўшыя супрацоўнiкi i выкладчыкi ўнiверсiтэта, што яшчэ раз падцвердзiла адзiнства гераiчнага лесу, агульнасцi гераiзма i масавага подзвiгу беларускага народа ў гады ваеннага лiхалецця.

07.07.3

Другiм этапам  з҅явiлася адкрыцце  экспазiцыi-выставы, якая распавядае аб героях, якiя жывуць з намi побач, аб людзях сенняшняга дня, якiя, у асобных выпадках, цаной свайго жыцця выратоўваюць  чалавека або здзяйсняюць гераiчныя ўчынкi на карысць сваей Айчыны. А гэта i есць рэальныя прыклады працягу гераiчных традыцый беларусаў i умацаванне пераемнасцi пакаленняў.

07.07.5

Наступным у чарзе  мерапрыемстваў стала прэзентацыя галярэі фатаздымкаў «Маё гiстарычнае наследства»,  у якой пераплялiся, з аднаго боку,  ваеннае былое, быт i мiрнае жыццё пасля вайны, а з другога –  шматпланавая творчасць i развiццё нана-тэхналогiй сённяшняга дня.

07.07.4

У гэты дзень свой дзень нараджэння адзначала  старшыня пярвiчнай арганiзацыi ГА «Беларускi фонд мiру» унiверсiтэта, намеснiк старшынi Першамайскай раённай г.Мiнска арганiзацыi ГА «Беларускi фонд мiру» Вiткоўская Ала Iванаўна. За вялiкую мiратворчую дзейнасть Але Iванаўне ўручана Ганаровая грамата праўлення  грамадскага аб҅яднання «Беларускi фонд мiру».

Зараз ва ўнiверсiтэце  iдзе сiстэматызацыя матэрыялаў для адкрыцця наступнага стэнда Памяцi «У страi заўжды, у памяцi навекi!».

07.07.6

 

Дзмітрый Карань,

старшыня праўлення

Мiнскага гарадскога аддзялення ГА “Беларускі фонд міру”

ГА «Беларускi фонд мiру»