image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
24.04.2024 / Администратор

Памяццю жывем!

З нагоды  святкавання Дня перамогi i 80-годдзя вызвалення Рэспублiкi Беларусь ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў ва ўстанове адукацыi  «Гiмназiя № 3 г. Мiнска» — Школа мiру адбылося знакавае  мерапрыемства «Памяццю жывем!».

Вучнi пазнаёмiлiся з мiратворчай мiсiяй Беларускага фонду мiру, з праектамi i акцыямi па падтрымцы ветэранаў i моладзi, дзяцей з захворваннямi, падтрымцы i развiццю творчых здольнасцяў дзяцей i моладзi краiны, станаўленню i ўмацаванню мiралюбiвых мiжнародных адносiн.

Асобным момантам мерапрыемства стала адкрыццё ў гiмназii стэнда «У страi заўжды, у памяцi навекi!».

Гэта стала сiмвалiчным у цыкле мерапрыемстваў установы па захаванню памяцi аб героях ваеннага перыяду i гераiчных  подзвiгах родных людзей, па зберажэнню пераемнасцi пакаленняў, захоўванню гiстарычнай праўды.

Вучнi застылi ў хвiлiне маўчання ў знак глыбокай павагi i бясконцай падзякi Пераможцам у Вялiкай Айчыннай вайне.

У сваiм заключным слове, звернутым да ўдзельнiкаў мерапрыемства, дырэктар гiмназii Пацеенка Наталля Леанiдаўна адзначыла:

— Цанiце сенняшнi дзень i мiр, у якiм жывяце… Дзеля нашага будучага, дзеля наступных пакаленняў – агульнанымi намаганнямi зберажом мiр! Няхай ён пануе ў нашых душах, у кожнай беларускай сям҅ i, у нашай краiне, на ўсёй планеце!

Н.Л.Пацеенка,

старшыня праўлення Цэнтральнай раённай г.Мiнска арганiзацыi

ГА «Беларускi фонд мiру»