image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
22.05.2025 / Администратор

Пераемнасць у лепшых традыцыях сям’і

Чарговы праэкт  Мiнскага гарадскога аддзялення Фонда мiру «Традыцыi сям’i праз вобразы беларускай лiтаратуры» і ГА «Гiльдыя бацькоў» завершыў сваю работу. Вынікі праекта падведены на злёце-фестывалі яго ўдзельнiкаў – устаноў адукацыi сталiцы.

Святочнай пляцоўкай правядзення мерапрыемства быў абраны Дзяржаўны музей гiсторыi беларускай лiтаратуры. Спiкерамi вынiковага мерапрыемства сталi  дырэктар музея С.I.Вусiк, старшыня праўлення ГА «Гiльдыя бацькоў» Д.В.Курыльскi, супрацоўнiк па сувязях з грамадскасцю музея Грыбко М.М. i старшыня праўлення Мiнскага гарадскога аддзялення ГА «Беларускi фонд мiру» Д.Д.Карань

Самыя актыўныя ўдзельнiкi праекта, а iмi сталi гiмназiя № 33, сярэднiя школы № 122 iмя Казлова,  № 138,  № 153 Талая,  № 155, № 217 iмя Аляхновiча – усе Школы мiру, а таксама СШ № 38, атрымалi спецыяльныя дыпломы.

Па завяршэннi праекта прайшлi лiтаратурныя чытаннi. Прадстаўнiкi  ўстаноў адукацыi чыталi ўрыўкi з празаiчных твораў i вершы беларускiх пiсьменнiкаў i паэтаў, у якiх раскрылiся лепшыя рысы i традыцыi беларускай сям’i. Юным прамоўцам лiтаратурнага слова ўручаны Дыпломы Мiнскага гарадскога аддзялення Фонда мiру, а таксама падарункi ад музея, Фонда мiру  i ГА «Гiльдыя бацькоў».

У завяршэннi мерапрыемства для яго ўдзельнікаў была арганiзавана экскурсiя па музеi. Адметна тое, што экскурсанты сталi першымi аглядальнiкамi шафы Францiшка Багушэвiча, да юбiлею з дня нараджэння якога i была падрыхтавана гэта экспазiцыя.

За эфектыўнае супрацоўнiцтва ў мiратворчых праэктах Ганаровай граматай Мiнскага гарадского аддзялення ўзнагароджаны дырэктар музея Вусiк С.I., а Падзяку аддзялення атрымалi  супрацоўнiк па сувязях з грамадскасцю музея Грыбко М.М. i старшыня праўлення ГА «Гiльдыя бацькоў» Д.В.Курыльскi.