image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
20.02.2024 / Администратор

Сэрцам роднага слова краніся

Гэта – назва свята, прысвечанага Дню роднай мовы, што прайшло ў гімназія № 174 г.Мінска.

Удзельнiкаў свята сустракаў беларускімі мелодыямi ансамбль цымбалiстаў гiмназii.

У паэтычным свяце прыняла ўдзел Кавальчук Тамара Васільеўна, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У рамках паэтычнага фестывалю старшынёй праўлення Мiнскага гарадскога аддзялення Беларускага фонда мiру гімназіі уручана  Пасведчанне аб прысваенні ёй статуса «Школа міру».

Ужо сёмы раз гімназія збірае пад сваім дахам удзельнікаў паэтычнага конкурса чытальнікаў  “Сэрцам роднага слова краніся”. Гэта – 183  вучні 1-11 классаў устаноў  адукацыі  Маскоўскага раёна г.Мінска.

Асаблiвасцю конкурса стала выкананне ўдзельнiкамi твораў беларускага паэта Аркадзя Куляшова з нагоды яго 110-годдзя з дня нараджэння, з аднаго боку, а з другога – выкананне вершаў уласнага сачынення на тэму «Родная мова – душа народа».

Выступленні ўдзельнікаў былі яркімі, эмацыянальнымі, хвалюючымі. Членаў журы ўразіла акцёрскае майстэрства выканання вершаў, выразнасць маўлення і кампазіцыйная цэласнасць выступлення, а таксама сцэнiчныя касцюмы чытачоў.

Настрой  i творчае натхненне прысутныя атрымоўвалi ад выступлення харэаграфiчнага калектыву гiмназii.

Конкурс атрымаў шырокі рэзананс у раёне. З кожным годам удзельнікаў конкурса становіцца ўсё больш і больш. Гэта сведчыць аб вялікая цікавасці і захапленні прыгажосцю і мілагучнасцю роднай мовы.

Удзельнікі конкурса ўзнагароджаны дыпломамі пераможцаў першай, другой і трэцяй ступеняў.

Дзмітрый Карань,

старшыня Мiнскага гарадскога аддзялення

Беларускага фонда мiру