Пад такiм слоганам пачаўся чарговы вучэбна-пазнавальны i выхаваўчы праэкт Мiнскага гарадскога аддзялення Фонду мiру i Дзяржаўнага музея гiсторыi беларускай лiтаратуры.
Адкрыццё праэкта адбылося ў музеi гiсторыi беларускай лiтаратуры. У цэнтры мерапрыемства – сустрэча з дзiцячай пiсьменнiцай Кацярынай Хадасевiч-Лiсавой.
З удзелам вучняў 1-4 класаў адбылася лiтаратурная дзея «Знаёмцеся – Падабайка!», дзе з вучнямi сустрэўся казачны герой твора – хлопчык з вiртуальнага міру.
Актыўна прайшла лiтаратурная дзея «Прыгоды ў Грыбным каралеўстве» для вучняў 5-6 класаў, у якой асноўным героям стаў няўрымслiвы казачны Панеёлус. Вiктарыны, лiтаратурныя замалёўкi, ролявыя гульнi – усё гэта зацiкавiла i захапляла прысутных.
А для вучняў 7-8 класаў пiсьменнiцай была праведзена iнтэрактыўная дзея-квэст «Падарожжа гасцей па старонках кнiг Феi».
У завяршэннi мерапрыемства для яго ўдзельнікаў былi арганiзаваны фотасесiя, магчымасць набыць кнiгi Казачнай Феi, атрымаць яе аўтограф, а таксама салодкi падарунак ад пiсьменнiцы. Тыя ж, хто купiў кнiгу Хадасевiч-Лiсавой, сталi аўтаматычна ўдзельнiкамi розыгрышу «Шчаслiвы чытач».
А актыўнымi ўдзельнiкамi адкрыцця праэкта сталi вучнi школ Заводскага, Ленiнскага, Маскоўскага i Цэнтральнага раёнаў сталiцы.