Два знакавых мерапрыемствы прайшлi ў рамках праекта Мiнскага гарадского аддзялення Фонда міру «Мiлыя сэрцу родныя словы!»
У Дзяржаўным музеi гiсторыi беларускай лiтаратуры адбылася творчая iмпрэза да Дня роднай мовы. Спачатку – сустрэча з беларускiм пiсьменнiкам Уладзiмiрам Ягоўдзiкам, з героямi яго твораў, чытанне вершаў беларускiх паэтаў.
Удзельнiкам сустрэчы было прапанавана напiсаць дыктоўку па аднаму з твораў мастака пяра – «Крапiўнiк». Уладзiмiр Iванавiч паспрабаваў сябе ў якасцi настаўнiка i сам дыктаваў тэкст. Атрымалася крышку i складана для вучняў, але i цiкава ад незвычайнай перадачы тэкста. Па вынiках напiсання лепшыя вучнi будуць адзначаны i Фондам міру, i музеем. А ўдзел у мерапрыемтсве ўзялi вучнi 5 «А» класа гiмназii № 3 г.Мiнска – Школы мiру.
Калектыў класса атрымаў Падзяку ад гарадского аддзялення i салодкiя падарункi.
У музеi П.Броўкi праходзiла другая дзея. На сустрэчу з класiкам беларускай лiтаратуры – Пятрусём Броўкам – Партызанская раённая арганiзацыя Беларускага фонда мiру накiравала вучняў ваенна-патрыятычнага 10 «А» класа сярэдняй школы № 72 г. Мiнска. Мерапрыемства прысвячалася дзейнасцi пiсьменнiка ў часы Вялiкай Айчынай вайны.
Для вучняў творчасць Броўкi адкрылася зусiм з iиншага боку: разам з «сiлай пяра i слова» пiсьменнiк прадстаў перад iмi мужным байцом са зброяй у руках, патрыётам сваёй Айчыны. Адкрыццём стаў i той факт, што паэму «Голас сэрца» аўтар напiсаў на аснове сапраўднага гераiчнага ўчынку сваёй мацi: будучы ў лагеры смерцi «Асвенцым» яна спасла жыццё маладой дзяўчыне, якая стаяла ў страi на растрэл дзясятай, а мацi была 9-й. Яна раптоўна памянялася месцамi, чым i даравала жыццё дзяўчыне – растрэльвалi кожнага 10-га ў страi.
Да слова, мерапрыемства прайшло ў рамках святкавання Дня абаронцаў Айчыны.
Шмат цiкавага даведалiся вучнi ад экскурсавода музея Карыны, якая даступна i прафесiйна вяла спавяданне пра музейныя каштоўнасці, звязаныя з Пятрусём Броўкам.
На прыканцы сустрэчы за актыўны ўдзел у мiратворчай дзейнасцi калектыў класа атрымаў Дыплом Мінскага гарадскога аддзялення Фонда міру і салодкi падарунак.