image/svg+xml
Белорусский фонд мира Belarusian fund of peace
15.05.2023 / Администратор

У арганізацыях г.Мінска актыўна ствараюцца пярвічкі Фонда міру

У павестцы дня пасяджэння праўленняў Першамайскай, Маскоўскай, Цэнтральнай i Кастрычнiцкай раённых г.Мiнска арганiзацый ГА «Беларускi фонд мiру»  было заяўлена адно пытанне –  пра асноўныя палажэннi новага Статута аб̕ яднання.

Абмяркоỳвалiся шляхi i накiрункi дзейнасцi па стварэнню пярвiчных арганiзацый ва ўстановах сацыяльнай сферы і на прадпрыемствах, па пашырэнню членства Фонду па заяўнаму прынцыпу. Разглядалiся пытаннi членскiх выплат i дабрачынных ахвяраванняỳ, а таксама спонсарскай дапамогi. Абмярукоўвалася роля кожнага члена праўлення па вырашэннi гэтых задач. З членамі праўленняў дамовiлiся i аб правядзеннi сустрэч з працоўнымi калектывмi iх прадпрыемстваў, і не толькі.

Станоỳчая тэндэнцыя па стварэнню пярвiчак, услед за Першамайскай раённай (старшыня Саўчык М.М.), пайшла ỳ Цэнтральнай раённай арганiзацыi (старшыня Пацеенка Н.Л.): у галiне адукацыi яны створаны амаль ва ўсiх установах.

Ф-1

Пра вопыт  мiратворчай дзейнасцi спавядалi члены пярвiчнай арганiзацыi  ГА «Беларускi фонд міру», прадстаỳнiкi РУП «Белмедпрапараты» Гудулава А.М., начальнiк аддзела падрыхтоỳкi i развiцця персанала, i Асадчук Д.А., начальнiк упраỳлення персаналам, старшыня пярвiчнай арганiзацыi. У Маскойскiм раёне гэта прадпрыемства стала першым па стварэнню пярвічкi i актывiзацыi мiратворчай дзейнасцi.

Асадчук Д.А. у час пасяджэння праỳлення ỳзнагароджаны Ганаровай граматай Мiнскага гарадскога аддзялення.

Ф-2

Дырэктар ДУА «Сярэдняя школа №165 г.Мiнска» Зялкоỳская Н.А.  расказала аб станоỳчых вынiках калектыва па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню.

Ф-3

У час пасяджэнняỳ члены праỳленняỳ дэталёва азнаёмiлiся з праектамi Беларускага фонду мiру, патрабаваннямі Міжнарднага конкурсу творчасцi дзяцей i моладзi  “Мой любімы горад-пабрацім”, з іншымі праектамi i мерапрыемствамi Мiнскага гарадского аддзялення Фонда мiру, якiя рэалiзуюцца  ў 2023 годзе.

Пасяджэнне праỳлення Маскоỳскай арганiзацыi завяршылася экскурсiяй у школьны музей  баявога шляху партызанскай брыгады iмя В.П. Чкалава.

Ф-4

У Цэнтральнай раённай арганiзацыi членаỳ праỳлення вiтала вучнёуская агiтбрыгада з лiтатарурнай кампазiцыяй у гонар Героя Вялiкай Айчыннай вайны.

Ф-5

У Першамайскай раённай была арганiзавана выстава творчых праектаỳ арганiзацыi, прэзантавалася дзейнасць па адкрыццю ỳ раёне стэндаỳ «У страi заỳжды, у памяцi навекi!». Увогуле, Першамайская арганізацыя сталіцы – лідары у гэтым пытанні: у раёне адкрыта 69 стэндаỳ Памяцi.

Голуб М.І., начальнiк упраỳлення iдэалагiчнай работы, культуры i па справах моладзi адмiнiстрацыi Кастрычніцкага раёна, пазнаёміла членаỳ праỳлення  Кастрычніцкай арганізацыі з дзейнасцю грамадскіх аб̕ яднанняỳ раёна, сярод якіх Беларускі фонд міру ỳ Год міру і стварэння займае асаблівае месца.

Мінскае гарадское аддзяленне выказвае словы ỳдзячнасцi членам праўленняў, намеснiкам глаỳ адмiнiстрацый раёнаỳ, Цэнтральнага – Шэндзiку С.М. i Маскоỳскага – Канаплёву В.М., начальнiку упраỳлення iдэалагiчнай работы, культуры i па справах моладзi адмiнiстрацыi Кастрычнiцкага раёна Голуб М.I.  за разуменне, падтрымку i актывiзацыю дзейнасцi раённых праỳленняу Фонда мiру.

 

.

Дзмiтрый Карань,

старшыня праỳлення

Мiнскага гарадского аддзялення

ГА «Беларускi фонд мiру»